Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» значна зніжаюць тарыфы на праезд ва ўсіх цягніках у зносiнах Беларусь—Расія з 10 лютага

05 лютага 2015

Беларуская чыгунка працягвае работу па павышэннi канкурэнтаздольнасці і прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак.

У ходзе перамоваў паміж кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» дасягнута дамоўленасць аб зніжэнні тарыфаў на праезд пасажыраў у напрамку Расіі, якія ў сукупнасці з ужо наяўнымі скідкамі і тарыфнымі планамі пададуць пасажыру магчымасць эканоміць да 50% кошту праезду. Названыя тарыфныя ўмовы ўступаюць у сілу з 10 лютага бягучага года.

Нагадваем, што для павышэння даступнасці транспартных паслуг акрамя сезоннай карэкцыі міжнародных тарыфаў Беларуская чыгунка прапануе 6 тарыфных праграм для пасажыраў, якія залежаць ад перыяду куплі праязнога дакумента, месцаў размяшчэння пасажыраў у салоне, праезду туды і назад і г. д. Даныя тарыфныя праграмы дазваляюць атрымліваць скідкі ад 10% да 30% у залежнасці ад акцыі.

 

З умовамі прымянення скідак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by ў раздзеле «Паслугі пасажырам».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год