Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Ліпень

  • 15 ліпеня 2015
    Беларуская чыгунка з 15 ліпеня больш чым у 2 разы зніжае кошт праезду па трох маршрутах ў паведамленні з Польшчай

    З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка па ўзгадненні з чыгуначнай адміністрацыяй Польшчы з 15 ліпеня ўводзіць фіксаваны кошт праезду на цягніках па маршрутах ГроднаБеласток, ГроднаЭлк, Гродна–Малкінія.

    У выніку тарыфны кошт праязных дакументаў ад Гродна да Беластока і ў зваротным напрамку паменшыцца ў 2,4 разы і складзе 120.155 беларускіх рублёў пры куплі ў касах БЧ або 7 еўра пры куплі за мяжой. Праезд ад Гродна да Элка стане дзешавей у 2,7 разы і складзе 171.650 рублёў (за мяжой — 10 еўра), ад Гродна да Малкінія кошт зменшыцца ў 2,5 разы і таксама складзе 171.650 рублёў (10 еўра).

    У цяперашні час па ўказаных маршрутах курсіруе дзве пары цягнікоў — №193/196 Гродна–Малкінія, №191/192 ГроднаЭлк.

    Чытаць далей…
  • 08 ліпеня 2015
    Цягнік Беларускай чыгункі, прызначаны на час правядзення Славянскага базару, карыстаецца папулярнасцю ў пасажыраў

    Цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск–Віцебск, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», падчас свайго першага рэйса 7 ліпеня перавёз з Мінска ў Віцебск 278 чалавек, а 8 ліпеня — 347 чалавек. Такім чынам, ужо ў першыя дні курсіравання цягніка яго напаўняльнасць перавысіла 60% і намецілася тэндэнцыя далейшага росту пасажырапатоку.

    Нагадваем, цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск–Віцебск курсіруе па Беларускай чыгунцы з 7 па 15 ліпеня. Са станцыі Мінск-Пасажырскі ён адпраўляецца ў 12.48 і прыбывае ў Віцебск у 16.25. Назад у Мінск госці «Славянскага базару», паглядзеўшы канцэрт, могуць выехаць на гэтым жа цягніку ў 01.40 ночы і прыбыць у сталіцу раніцай у 05.28.

    Чытаць далей…
  • 06 ліпеня 2015
    Беларуская чыгунка з ліпеня ўвяла дадатковыя скідкі на праезд у Балгарыю для моладзі і міні-груп пасажыраў

    З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка ўвяла дадатковыя зніжкі на праезд пэўных катэгорый пасажыраў у цягніку №374/373 Мінск–Варна (Балгарыя).

    Уведзены моладзевы тарыф «Junior» для асоб ад 12 да 26 гадоў, кошт праезду па якім складае 139,8 еўра на чалавека. Ранней таксама стаў праезд для сем'яў ці груп пасажыраў ад 2 да 5 чалавек па тарыфе «Voyage» — кошт праезду складае 138 еўра.

    Нагадваем, у складзе групы (ад 6 і больш чалавек) кошт праезду на цягніку Мінск–Варна складае 135 еўра.

    Чытаць далей…