Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Кастрычнік

  • 27 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка прыступіла да ўкаранення аўтаматызаванай сістэмы ГВР «Нёман» ўласнай распрацоўкі на чыгуначных вузлах

    Беларуская чыгунка прыступіла да чарговага этапу аўтаматызацыі перавозачнага працэсу — укараненню на чыгуначных вузлах аўтаматызаванай сістэмы ГВР «Нёман», якая дазваляе ў аўтаматычным рэжыме весці на працоўным месцы цягніковага дыспетчара выкананы графік руху цягнікоў з яго адлюстраваннем на маніторы кампутара.

    Першым дадзенай сістэмай БЧ абсталявала Маладзечанскі чыгуначны вузел. ГВР «Нёман» ужо добра зарэкамендаваў сябе тут у ходзе доследнай эксплуатацыі. У кастрычніку бягучага года чакаецца ўвод сістэмы ў прамысловую эксплуатацыю. Да канца 2015 года таксама плануецца прыступіць да работ па ўкараненні ГВР «Нёман» на Мінскім і Аршанскім чыгуначных вузлах. Далей на чарзе Баранавіцкі, Віцебскі і Полацкі вузлы.

    Беларуская чыгунка рэалізуе гэты праект з мэтай удасканалення арганізацыі кіравання перавозачным працэсам, павышэння бяспекі руху. Укараненне сістэмы ГВР «Нёман» значна палегчыць працу цягніковых дыспетчараў чыгуначных вузлоў, якім да гэтага часу даводзілася весці выкананы графік руху цягнікоў ўручную на паперы. Аўтаматычнае вядзенне выкананага графіка руху (рэгістрацыя часу праходжання кожным цягніком станцый участка) выключыць чалавечы фактар і ў перспектыве дасць магчымасць аўтаматызаваць улік, аналіз, а таксама планаванне цягніковай працы на участках беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • 23 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка ў перыяд школьных канікул праводзіць дэкаду «Дзеці і бяспека»

    Комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека» пройдзе з 23 кастрычніка па 1 лістапада на ўсіх шасці аддзяленнях Беларускай чыгункі. У гэты перыяд асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных шляхоў, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    У рамках дэкады работнікі БЧ сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, прадстаўнікамі добраахвотных дружын і грамадскіх фарміраванняў правядуць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. У іх ліку — рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка ўнесла карэкціроўкі ў расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам Украіны і краін ЕС на «зімовы» час

    У сувязі з пераходам у ноч з 24 на 25 кастрычніка ў суседніх краінах на «зімовы» час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў.

    Напрыклад, цягнік № 86 МінскКіеў, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 21.55 і прыбывае ў Кіеў у 7.51, з 25 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.42, а прыбываць у Кіеў у 7.48. У зваротным напрамку з пераходам на «зімовы» час цягнік будзе адпраўляцца ў 21.19 (у цяперашні час адпраўляецца ў 22.27), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без змен 8.38.

    Час адпраўлення з Мінска цягніка № 805 МінскВільнюс пасля пераходу на «зімовы» час застанецца без змен  8.40, але прыбываць у Вільнюс састаў будзе на гадзіну ранней  у 10.10 (сёння — у 11.10). У адваротным кірунку цягнік № 806 ВільнюсМінск будзе адпраўляцца ў 18.14 (сёння — у 19.14), а час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без змен — 21.44.

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка ўкараніла ў студзені—верасні амаль 600 рацыяналізатарскіх прапаноў

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі за 9 месяцаў бягучага года было ўкаранёна 593 рацыяналізатарскія прапановы. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры звыш 19,2 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 680 спецыялістаў БЧ.

    Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага складу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

    Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі Віцебскае аддзяленне БЧ, дзе было ўкаранёна 253 рацпрапановы і атрыманы эканамічны эфект больш за 7 млрд рублёў; Гомельскае аддзяленне БЧ (154 рацпрапановы з эканамічным эфектам больш за 6,5 млрд рублёў) і Мінскае аддзяленне БЧ (15 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 3 млрд рублёў).

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка прызначае міжнародны цягнік Гомель—Санкт-Пецярбург у штодзённы зварот з 25 кастрычніка

    З мэтай павышэння прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка з 25 кастрычніка прызначае цягнік № 84/83 ГомельСанкт-Пецярбург у штодзённы зварот.

    У цяперашні час цягнік № 84/83 ГомельСанкт-Пецярбург курсіруе праз дзень. Расклад руху саставу застанецца ранейшым  ён адпраўляецца з Гомеля ў 17.16 і прыбывае ў Санкт-Пецярбург у 10.08 наступных сутак. Час адпраўлення ў зваротным напрамку  17.05, прыбыцця ў Гомель  10.27 наступных сутак.

    У склад цягніка ўключаны плацкартавыя і купэйныя вагоны. Нагадваем, што Беларуская чыгунка з 15 кастрычніка ўвяла зніжкі на праезд у цягніках у зносінах з Расіяй у сярэднім на 12%. Акрамя таго, захоўваецца дзеянне раней прадстаўленых зніжак да 15% у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў і тыпаў вагонаў, а таксама зніжкі пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў да 30%.

    Чытаць далей…
  • 19 кастрычніка 2015
    Паважаныя карыстальнікі! У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ з 22 гадзін 2015/10/26 да 12 гадзін 05 хвілін 2015/10/27 сістэма продажу праязных дакументаў на сайце poezd.rw.by будзе недаступна

    Паважаныя карыстальнікі! У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ з 22 гадзін  2015/10/26 да 12 гадзін 05 хвілін 2015/10/27 сістэма продажу праязных дакументаў на сайце  poezd.rw.by будзе недаступна.

    Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.

    Чытаць далей…
  • 16 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка правядзе ў Брэсце XV міжнародны турнір па валейболе

    Беларуская чыгунка ўжо ў 15-ы раз правядзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе. Мерапрыемства пройдзе на базе культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ з 30 кастрычніка па 1 лістапада.

    Чакаецца, што ў турніры возьмуць удзел жаночыя і мужчынскія зборныя каманды па валейболе чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі, Польшчы, Славакіі, а таксама ПАО «Транскантэйнер».

    Чытаць далей…
  • 14 кастрычніка 2015
    Увазе пасажыраў! З 15 кастрычніка Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду пасажыраў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй

    Беларуская чыгунка па ўзгадненні c ААТ «Расійскія чыгункі»з 15 кастрычніка ўзаемна зніжаюць кошт праезду пасажыраў у сярэднім на 12%. Зніжкі будуць дзейнічаць да канца бягучага года.

    Да прыкладу, кошт праезду па маршруце МінскМасква ў купэ няфірменнага цягніка знізіцца на 140,0 тыс. рублёў і складзе 1016,0 тыс. рублёў, у плацкартным вагоне — на 80,0 тыс. рублёў і складзе 562,0 тыс. рублёў, а на бакавых месцах на 65,0 тыс. рублёў і складзе 507,0 тыс. рублёў.

    Чытаць далей…
  • 13 кастрычніка 2015
    Увазе пасажыраў! 20 кастрычніка ў сувязі з рамонтам моста на ўчастку Койданава—Негарэлае будзе часова зменены парадак руху цягнікоў

    У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне КойданаваНегарэлае 20 кастрычніка з 2:00 ночы да 21.00 вечара будзе прыпынены рух цягнікоў. Падвоз пасажыраў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа паміж станцыямі Койданава і Негарэлае будзе ажыцяўляцца арганізаваным аўтатранспартам.

    Адменены цягнік міжнародных ліній № 68/67 БрэстСаратаўБрэст адпраўленнем з Брэста 16 кастрычніка, з Саратава  — 18 кастрычніка. Адмененыя бесперасадачныя вагоны па маршруце БрэстСанкт-Пецярбург, якія курсуюць ў складзе цягнікоў № 652/52 і № 51/27 адпраўленнем з Брэста 18 і 20 кастрычніка, з Санкт-Пецярбурга — 19 і 21 кастрычніка.

    Чытаць далей…
  • 12 кастрычніка 2015
    У лістападзе бягучага года электрацягнікі гарадскіх ліній злучаць Мінск з горадам-спадарожнікам — Смалявічамі. Беларуская чыгунка працягвае працы па рамонце чыгуначнай інфраструктуры на ўчастку Мінск—Смалявічы

    З пачатку гэтага года на ўчастку Мінск-ПасажырскіСмалявічы абноўлена 25 км шляху, адрамантавана чатыры пераезды. Таксама новае аблічча здабудуць станцыі і прыпыначныя пункты. Беларуская чыгунка праводзіць работы па абнаўленні пасадачных платформаў, пешаходных пераходаў, запланавана замена агароджы і апор асвятлення. Прадугледжана ўстаноўка новых элементаў візуальна-адраснага інфармавання і аўтаматычных сістэм абвесткі аб надыходзячым цягніку. Нададзена ўвага добраўпарадкаванню тэрыторый.

    У цяперашні час завершаны рамонт пасажырскіх платформаў на прыпыначным пункце Трактарны, вядуцца работы на прыпыначным пункце Дамашаны, станцыі Сцяпянка.

    На станцыі Азярышча выкананы рамонт берагавой платформы, вядуцца работы па астраўной платформе, якая пашырыцца да шасці метраў і стане вышынёй 550 мм, у сувязі з чым праводзяцца работы па шляхавым пераўладкаванні дадзенай станцыі.

    Чытаць далей…
  • 12 кастрычніка 2015
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у гадавой Нарадзе Камісіі АСЧ па грузавых перавозках

    Гадавая нарада Камісіі Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ) па грузавых перавозках пройдзе ў Варшаве з 13 па 15 кастрычніка.
     
    На нарадзе плануецца разгледзець вынікі работы па пытаннях удасканалення Дагавора аб Адзіным транзітным тарыфе (АМТ), Дагавора аб Міжнародным Чыгуначным транзітным тарыфе (МТТ), Дагавора аб ПГВ, Гарманізаванай наменклатуры грузаў (ГНГ), арганізацыі перавозак кантэйнераў ў паведамленні ЕўропаАзія, правядзення работ па сумесных праектах ЭСКАТО ААН-АСЧ, пытанні канкурэнтаздольнасці і маркетынгу. Таксама ўзгадніць праект справаздачы «Пра вынікі працы Камісіі АСЧ па грузавых перавозках за 2015год» і падрыхтоўку праекта рашэння XXXI пасяджэння Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ ў галіне грузавых перавозак, а таксама разгледзець і ўзгадніць праект плану работы Камісіі АСЧ па грузавых перавозках на 2016 год.

    Чытаць далей…