Навіны для пасажыраў
Сакавік
-
29 сакавіка 2024Увазе пасажыраў! У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ Беларуская чыгунка часова зменіць расклад і маршруты некаторых цягнікоў
У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў пуці на перагонах Мінск-Паўднёвы – Калядзічы ў перыяд з 1 па 30 красавіка 2024 года і Мінск-Сартавальны – Памыслішча ў перыяд з 8 па 25 красавіка 2024 года, а таксама з 1 красавіка на ўчастку Магілёў – Жлобін – Гомель асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.
Чытаць далей… -
13 сакавіка 2024Увазе пасажыраў! У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі БЧ зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск – Орша
Часовыя змены ў графіку руху і маршруце руху асобных пасажырскіх цягнікоў адбудуцца на ўчастку Мінск – Орша 25, 27 і 28 сакавіка 2024 года. Гэта звязана з правядзеннем планавых рамонтна-пуцявых работ.
Так, цягнік міжнародных ліній № 717 Масква – Мінск адпраўленнем з Масквы 25, 27 і 28 сакавіка 2024 года ў 6:20 будзе прыбываць на канчатковую станцыю Мінск-Пасажырскі ў 13:40 (замест 13:10).
Чытаць далей… -
12 сакавіка 2024Увазе пасажыраў! 19 і 20 сакавіка Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Магілёў – Асіповічы
19 і 20 сакавіка 2024 года ў сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Друць – Вендрыж на ўчастку Магілёў – Асіповічы адмяняюцца з абароту:
– цягнікі № 742/741 Мінск – Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:55, з Магілёва – у 15:33;
– цягнікі № 879/880 Магілёў – Салігорск адпраўленнем з Магілёва ў 6:16, з Салігорска – у 17:20.
Чытаць далей…