Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі БЧ зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск – Орша

13 сакавіка 2024

Часовыя змены ў графіку руху і маршруце руху асобных пасажырскіх цягнікоў адбудуцца на ўчастку Мінск – Орша 25, 27 і 28 сакавіка 2024 года. Гэта звязана з правядзеннем планавых рамонтна-пуцявых работ.

Так, цягнік міжнародных ліній № 717 Масква – Мінск адпраўленнем з Масквы 25, 27 і 28 сакавіка 2024 года ў 6:20 будзе прыбываць на канчатковую станцыю Мінск-Пасажырскі ў 13:40 (замест 13:10).

Цягнік міжнародных ліній № 718 Мінск – Масква 25 і 27 сакавіка 2024 года адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі на 35 хвілін раней графіка – у 15:25 (замест 16:00) і прыбудзе ў Маскву згодна з дзеючым раскладам у 22:58.

25, 27 і 28 сакавіка 2024 года цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 704 Мінск – Віцебск адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі на 32 хвіліны раней графіка – у 14:43 (замест 15:15) і прыбудзе ў Віцебск згодна з дзеючым раскладам у 18:15.

Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес – класа № 864 і № 866 Мінск – Орша і № 861 Орша – Мінск адпраўленнем з Мінска і Оршы 25, 27 і 28 сакавіка 2024 года таксама будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Гэтыя цягнікі будуць рухацца праз станцыі Мінск-Паўднёвы, Калядзічы, Гатава, Шабаны і Калодзішчы.

Таксама ў гэтыя даты асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск – Орша будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці і просіць улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год