Увазе пасажыраў! 19 і 20 сакавіка Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Магілёў – Асіповічы
12 сакавіка 2024
19 і 20 сакавіка 2024 года ў сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Друць – Вендрыж на ўчастку Магілёў – Асіповічы адмяняюцца з абароту:
– цягнікі № 742/741 Мінск – Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:55, з Магілёва – у 15:33;
– цягнікі № 879/880 Магілёў – Салігорск адпраўленнем з Магілёва ў 6:16, з Салігорска – у 17:20.
Акрамя таго, у названыя дні цягнік № 744 Мінск – Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16:55 (замест 15:35) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20:13 (па графіку – 18:17). Таксама 20 сакавіка 2024 года цягнік № 744/745 Магілёў – Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7:20 (замест 6:58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10:43 (па графіку – 9:42). Дадзеныя цягнікі будуць ісці па змененым маршрутам праз станцыю Орша-Цэнтральная (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежных станцыях).
Правядзенне рамонтных работ таксама пацягне змяненне раскладу і маршрутаў руху асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы – Магілёў.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ