Навіны для пасажыраў
Май
-
28 мая 2024Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Віцебск – Масква і Мінск – Віцебск на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў 2024 годзе
Беларуская чыгунка на час правядзення XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла з 8 па 16 ліпеня 2024 года цягнік міжнародных ліній № 209/210 Віцебск – Масква – Віцебск. У гэтыя дні ён будзе адпраўляцца з Віцебска ў 07:15 і прыбываць у Маскву ў 16:59, у зваротным кірунку з Масквы цягнік з гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю адправіцца ў 23:55 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 08:36.
Чытаць далей… -
20 мая 2024Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху асобных цягнікоў на ўчастку Мінск – Баранавічы – Брэст
З 22 па 31 мая 2024 года часткова змяняецца графік руху асобных цягнікоў на ўчастку Мінск – Брэст. Гэта звязана з планавымі рамонтамі чыгуначнага моста і другога галоўнага пуці на перагоне Койданава – Фаніпаль.
Так, цягнік № 723/724 Мінск – Брэст адпраўленнем з Мінска і Брэста 24 мая 2024 года адмяняецца са звароту.
Чытаць далей… -
10 мая 2024Увазе пасажыраў! Беларуская чыгунка ўносіць часовыя змены ў графік руху асобных цягнікоў на ўчастках Баранавічы–Ваўкавыск і Мінск–Баранавічы–Брэст
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на перагоне Слонім – Азярніца 15, 16, 20, 23, 27, 30 мая 2024 года і 3, 6, 10, 11, 12, 13, 17, 18, 19, 20, 24, 27 чэрвеня 2024 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 680 Гродна – Віцебск, які будзе адпраўляцца з Гродна ў 10:36 (замест 11:59) змененым маршрутам праз станцыю Ліда, а не праз станцыю Ваўкавыск.
Звяртаем увагу пасажыраў, што ў названыя дні на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.
Чытаць далей…