Навіны для пасажыраў
Люты
-
05 лютага 2024Беларуская чыгунка прызначыла больш за 70 дадатковых цягнікоў у лютым і сакавіку 2024 года
У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка ў дні лютаўскіх і сакавіцкіх святаў прызначыла больш за 70 цягнікоў у міжнародных і ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.
У перыяд лютаўскіх выхадных, абвешчаных у Расійскай Федэрацыі, Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» з 22 па 25 лютага 2024 года прызначыла 10 дадатковых цягнікоў.
Акрамя таго, з улікам павышанага попыту пасажыраў на перавозкі з 7 па 10 сакавіка 2024 года прызначана 14 дадатковых цягнікоў у міжнародных і больш за 50 цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах.
У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй у лютым і сакавіку гэтыя цягнікі будуць курсіраваць па маршрутах: Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург і Калінінград – Масква.
Чытаць далей…