Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла больш за 70 дадатковых цягнікоў у лютым і сакавіку 2024 года

05 лютага 2024

У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка ў дні лютаўскіх і сакавіцкіх святаў прызначыла больш за 70 цягнікоў у міжнародных і ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

У перыяд лютаўскіх выхадных, абвешчаных у Расійскай Федэрацыі, Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» з 22 па 25 лютага 2024 года прызначыла 10 дадатковых цягнікоў.

Акрамя таго, з улікам павышанага попыту пасажыраў на перавозкі з 7 па 10 сакавіка 2024 года прызначана 14 дадатковых цягнікоў у міжнародных і больш за 50 цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах.

У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй у лютым і сакавіку гэтыя цягнікі будуць курсіраваць па маршрутах: Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург і Калінінград – Масква.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гэты перыяд дадатковыя цягнікі прызначаны паміж Мінскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі, а таксама ў зносінах Мінск – Пінск і Гродна – Орша – Крычаў.

З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 7 сакавіка.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах працягваецца.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення, кошт праезду і маршрут руху дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год