Навіны для пасажыраў
Снежань
-
29 снежня 2012Беларуская чыгунка прымае дадатковыя меры для забеспячэння перавозак арганізаваных груп турыстаў па маршруце Масква-Брэст
У цяперашні час у склад цягніка № 973 Масква-Брэст адпраўленнем з Масквы 29.12.2012 па ўзгадненню з ААТ «РЖД» ўключана 4 дадатковыя вагоны. Прымаюцца меры для забеспячэння вывазу расійскіх турыстаў з Масквы ў Брэст 2 студзеня. Схемы цягнікоў будуць папаўняцца паводле пададзеных заявак.
Чытаць далей… -
28 снежня 2012Беларуская чыгунка працягвае прызначаць дадатковыя цягнікі на перыяд калядных і навагодніх святаў
Для забеспячэння ў святочны перыяд перавозкі пасажыраў у межах тэрыторыі Беларусі прызначаны дадатковыя цягнікі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній.
Так, на 29 снежня, 2 і 7 студзеня дадаткова прызначана па аднаму цягніку па маршруце Крычаў-Мінск-Крычаў. Пры гэтым 29 снежня дадатковы цягнік прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі, а 2 і 7 студзеня — на станцыю Інстытут культуры.
Чытаць далей… -
19 снежня 201221 снежня 2012 г. Беларуская чыгунка адкрывае навагодні турыстычны маршрут у маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу
Паехаць на сустрэчу з Дзедам Марозам можна ў 2012 годзе з 21 па 29 снежня, а ў 2013 — з 1 па 6, а таксама 11 і 12 студзеня. Святочныя вагоны будуць уключаны ў склад пасажырскіх цягнікоў.
У праграме навагодняга тура знаёмства з выдатнымі мясцінамі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», наведванне рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза, музея прыроды Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», у якім прадстаўлена багатая экспазіцыя флоры і фауны. Таксама госці змогуць прагуляцца ўздоўж вальераў з жывёламі - жыхарамі самага вялікага ў Беларусі і найстарэйшага ў Еўропе запаведніка.
Чытаць далей…