Дадатковы цягнік у зносінах Мінск-Вільнюс будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы з 22 снежня
20 снежня 2012
У сувязі з вялікім пасажырапатокам і папулярнасцю напрамкі Мінск-Вільнюс Беларуская чыгунка прызначыла па дадзеным маршруце дадатковы цягнік № 201/202. Ён будзе курсаваць па суботах і нядзелях з 22 снежня бягучага года па 18 мая 2013 года (да ўводу новага графіка руху цягнікоў).
Цягнік № 201 Мінск-Вільнюс будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 08.17 і прыбываць у Вільнюc у 10.45. Час адпраўлення цягніка № 202 з Вільнюса — 18.55, прыбыцця ў Мінск — 23.33.
У цяперашні час па беларускай магістралі ў зносінах Мінск-Вільнюс курсуюць дзве пары цягнікоў - № 15/16 і № 37/38.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-центрам БЧ
Да спісу навін за 2012 год