Беларуская чыгунка працягвае накiроўваць дадатковыя цягнікі на перыяд калядных і навагодніх святаў
20 снежня 2012
Для забеспячэння перавозкі пасажыраў у зносінах з Расіяй прызначаны дадатковыя цягнікі на 6, 7 і 8 студзеня.
Дадатковы цягнiк №210 Мiнск-Масква будзе адпраўляцца з Мінска 6 і 7 студзеня ў 19.54, прыбываць у Маскву — 7 і 8 студзеня адпаведна ў 08.00. Цягнік № 410 Мінск-Масква прызначаны на 8 студзеня. Са сталіцы Беларусі ён выйдзе ў 23.37 і прыбудзе ў сталіцу Расіі 9 студзеня ў 09.37. Таксама прызначаны дадатковы цягнік № 209 адпраўленнем з Масквы 9 студзеня ў 16.50.
Беларуская чыгунка працягне працу па забеспячэнню перавозак пасажыраў у перыяд калядных і навагодніх святаў. Плануецца прызначэнне новых дадатковых цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2012 год