Беларуская чыгунка прымае дадатковыя меры для забеспячэння перавозак арганізаваных груп турыстаў па маршруце Масква-Брэст
29 снежня 2012
У цяперашні час у склад цягніка № 973 Масква-Брэст адпраўленнем з Масквы 29.12.2012 па ўзгадненню з ААТ «РЖД» ўключана 4 дадатковыя вагоны. Прымаюцца меры для забеспячэння вывазу расійскіх турыстаў з Масквы ў Брэст 2 студзеня. Схемы цягнікоў будуць папаўняцца паводле пададзеных заявак.
Таксама інфармуем, што ў сувязі з рэзкім павелічэннем пасажырапатоку ў перыяд навагодніх і калядных святаў Беларускай чыгункай у перыяд з 22.12.2012 па 10.01.2013 прызначана 43 пары цягнікоў для перавозкі пасажыраў у межах рэспублікі. Акрамя таго, сумесна з ААТ «РЖД» прызначаны 57 пар цягнікоў у міжнародных зносінах.
Інформацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2012 год