Беларуская чыгунка працягвае прызначаць дадатковыя цягнікі на перыяд калядных і навагодніх святаў
28 снежня 2012
Для забеспячэння ў святочны перыяд перавозкі пасажыраў у межах тэрыторыі Беларусі прызначаны дадатковыя цягнікі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній.
Так, на 29 снежня, 2 і 7 студзеня дадаткова прызначана па аднаму цягніку па маршруце Крычаў-Мінск-Крычаў. Пры гэтым 29 снежня дадатковы цягнік прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі, а 2 і 7 студзеня — на станцыю Інстытут культуры.
Акрамя таго, на 29 снежня прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 685/686 па маршруце Гомель-Мінск-Гомель. З Гомеля цягнік адправіцца ў 6.20 і прыбудзе ў Мінск у 10.36. У адваротным кірунку цягнік адправіцца са сталіцы ў 20.10.
На 30 снежня; 11, 18 і 25 студзеня прызначаны дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа па маршруце Мінск-Баранавічы-Брэст. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі - 19.35, прыбыцця ў Брэст — 23.53.
2 студзеня па беларускай магістралі будзе курсіраваць дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 692/691 па маршруце Гродна-Мінск-Гродна. З Гродна цягнік адправіцца ў 16.00 і прыбудзе ў Мінск у 22.39. Час адпраўлення з Мінска ў гэты ж дзень у 23.20, прыбыцця ў Гродна — 3 студзеня ў 5.25.
На 2 і 7 студзеня прызначана па аднаму дадатковаму цягніку міжрэгіянальных ліній па маршруце Мінск-Брэст-Мінск.
Усяго ў перыяд навагодніх і калядных святаў па беларускай магістралі курсіруе 95 пар дадатковых цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2012 год