Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

21 снежня 2012 г. Беларуская чыгунка адкрывае навагодні турыстычны маршрут у маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу

19 снежня 2012

Паехаць на сустрэчу з Дзедам Марозам можна ў 2012 годзе з 21 па 29 снежня, а ў 2013 — з 1 па 6, а таксама 11 і 12 студзеня. Святочныя вагоны будуць уключаны ў склад пасажырскіх цягнікоў.

У праграме навагодняга тура знаёмства з выдатнымі мясцінамі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», наведванне рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза, музея прыроды Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», у якім прадстаўлена багатая экспазіцыя флоры і фауны. Таксама госці змогуць прагуляцца ўздоўж вальераў з жывёламі - жыхарамі самага вялікага ў Беларусі і найстарэйшага ў Еўропе запаведніка.

 

Акрамя таго, турысты ўбачаць хатку Снягуркі, чароўны калодзеж, музей падарункаў і ветраны млын, здзейсняць незабыўны шпацыр да 40 метровай навагодняй ёлкi, адной з самых высокіх у Еўропе.

Да Брэста турысты ідуць цягніком, а затым — камфартабельным аўтобусам да Белавежскай пушчы. У нацыянальным парку госці правядуць адзін дзень. Падрабязна з праграмай тура і коштам паездкі можна азнаёміцца ​​на сайце Беларускай чыгункі.

У чыгуначных касах білеты на навагодні маршрут не прадаюцца, заказваць паездку неабходна ў офісе турыстычнага цэнтра «Дортур». Экскурсійныя паслугі тут прапануюць як індывідуальным турыстам, так і арганізаваным групам. Даведкі па тэлефонах: 225 14 60, 225 18 61, 225 40 72.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: Дортур
Да спісу навін за 2012 год