Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Ліпень

  • 27 ліпеня 2017
    Пераможцаў фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка» узнагародзілі на Беларускай чыгунцы

    Напярэдадні Дня чыгуначніка 27 ліпеня ва Упраўленні Беларускай чыгункі ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі.

    Ён праводзіўся па чатырох намінацыях: «Беларусь ты мая сінявокая…», «Гісторыя і традыцыі», «Мы славім цябе — чалавек працы!», «Беларуская чыгунка. З стагоддзя XIX — ў стагоддзе XXI».

    Усяго на конкурс было даслана каля 200 работ. Праявіць свае магчымасці маглі як аматары фотасправы, так і прафесіяналы ў гэтай сферы. Пры падвядзенні вынікаў журы прысудзіла прызавыя месцы 10 лепшым фотаздымкам.

    Чытаць далей…
  • 26 ліпеня 2017
    Беларуская чыгунка з пачатку года перавезла амаль 69 мільёнаў тон грузаў і больш за 38 мільёнаў пасажыраў

    Па Беларускай чыгунцы з пачатку гэтага года было перавезена 68 мільёнаў 442 тысячы тон грузаў, што склала 114,9% да аналагічнага перыяду 2016 года.

    У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 25 мільёнаў 970 тысяч тон, што на 7,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 19 мільёнаў 272 тысяч тон (124,5% да студзеня чэрвеня 2016 года).

    Акрамя таго, за студзень—чэрвень 2017 года БЧ забяспечыла пагрузку 40 мільёнаў 772 тысяч тон грузаў (105,9% да аналагічнага перыяду 2016 года).

    Грузаабарот чыгуначнага транспарту склаў 22 мільярды 852 мільёна тарыфных тона-кіламетраў, што на 17,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года.

    У студзені—чэрвені 2017 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 38 мільёнаў 722 тысячы пасажыраў. У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай перавезена 1 мільён 863 тысячы пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 25 ліпеня 2017
    Сёння Беларуская чыгунка пачала продаж білетаў на цягнік Мінск—Рыга па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

    Беларуская чыгунка адкрыла продаж праязных дакументаў на цягнік міжнародных ліній № 87/88 Мінск—Рыга з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах. Гэты праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з Латвійскай чыгункай.

    Купляючы з сённяшняга дня праязныя дакументы на дату адпраўлення цягніка 01.09.2017 і далей, іх кошт фармуецца ў залежнасці ад тэрмінаў набыцця і ўзроўню населенасці вагона адпаведнага тыпу.

    Так, пакуль напаўняльнасць пасажырскага вагона не дасягне ўзроўню 9%, кошт билетаў пры ўмове іх пакупкі за 45—11 сутак да адпраўлення цягніка ў два разы ніжэй, чым за 10 дзён да яго адпраўлення і складае 45,82 рубля.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка»
    13 ліпеня 2017
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка»

    Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі падвялі вынікі рэспубліканскага фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі. Ён быў арганізаваны з мэтай павышэння іміджу беларускай магістралі, выхавання ў грамадзян Рэспублікі Беларусь пачуцця патрыятызму і любві да сваёй Радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны, павагі да чалавека працы, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў.

    Фотаконкурс праводзіўся па чатырох намінацыях «Беларусь ты мая сінявокая…» (тэма прыроднага багацця і архітэктурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь), «Гісторыя і традыцыі» (тэматыка архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, а таксама тэматыка гераічнага мінулага Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны), «Мы славім цябе — чалавек працы!» (працоўныя будні работнікаў розных прафесій, у тым ліку работнікаў Беларускай чыгункі, пры выкананні імі службовых абавязкаў), «Беларуская чыгунка. З стагоддзя XIX — у стагоддзе XXI» (чыгуначная тэматыка, звязаная з гісторыяй Беларускай чыгункі, якая адлюстроўвае этапы яе станаўлення і развіцця, пачынаючы з XIX стагоддзя (развіццё і ўкараненне новых тэхналогій, абсталявання, збудаванняў, рухомага саставу, супастаўленне тэхналогій мінулага і сучаснасці).

    Чытаць далей…
  • 11 ліпеня 2017
    На Беларускай чыгунцы за паўгода за безбілетны праезд у цягніках аштрафавана амаль 4 тысячы пасажыраў

    У студзені—чэрвені 2017 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 27713 праверак. Асноўная ўвага, надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 26.786 праверак (96,6% ад агульнай колькасці праведзеных праверак).

    Чытаць далей…
  • 10 ліпеня 2017
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, ліпень 2017 (63 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    — Пытанні і адказы. Адзіны дзень пасажыра прайшоў на найбуйнейшых вакзалах краіны;

    — Мільённы — электронны. Продаж білетаў праз інтэрнэт з пачатку года дасягнуў сямізначнай адзнакі;

    Чытаць далей…
  • 10 ліпеня 2017
    Спецыялісты БЧ прынялі ўдзел у рамонце чыгуначных пуцей у Польшчы

    Цэнтр механізацыі пуцявых работ (ЦМПР) Беларускай чыгункі прыняў удзел у рэалізацыі праекта па паляпшэнню тэхнічнага стану інфраструктуры пагранічных пераходаў у Польшчы. У мэтах выканання паказчыка па экспарту паслуг Цэнтрам быў заключаны кантракт з еўрапейскім прадпрыемствам «TORKOL Sp.ZOO». На працягу двух з паловай месяцаў беларускія спецыялісты займаліся ачысткай, выпраўкай, рыхтоўкай чыгуначнага пуці, а таксама фарміраваннем баластнай прызмы на ўчастку Цярэспаль—Брэст (ст. Цярэспаль). Усяго было задзейнічана 12 работнікаў і комплекс з 4 машын ЦМПР беларускай магістралі: шчэбнеачышчальнай (РМ-80), выпраўляльна-падбівальна-рыхтавальнай (ВПРС-08), хуткаснага планавальніка баласта (ССП) і састаў для вывазу смецця (МФС-240). Трэба адзначыць, што па выніках выкананых работ польскія чыгуначнікі далі высокую ацэнку спецыялістам Беларускай чыгункі.

    У Польшчы тэхніка ЦМПР ўжывалася ўпершыню. Раней за межамі нашай краіны прафесіяналізм беларускіх чыгуначнікаў ўжо быў запатрабаваны пры правядзенні рамонтных работ на расійскіх, літоўскіх і эстонскіх чыгунках.

    На цяперашні момант Цэнтр механізацыі пуцявых работ зноў прымае ўдзел у конкурсе на выкананне рамонтных работ, арганізаваным Эстонскай чыгункай.

    Чытаць далей…
  • 07 ліпеня 2017
    Машыністы Беларускай чыгункі прымуць удзел у Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства «Выбар шляху»

    Міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства «Выбар шляху» ў намінацыі «Лепшы машыніст цеплавоза» адбудзецца 15—16 ліпеня ў Рэспубліцы Саха (Якуція). Мерапрыемства пройдзе на чыгуначнай станцыі Ніжні Бесцях. Асноўная яго мэта — павышэнне прэстыжу высокакваліфікаванай працы машыніста цеплавоза, прапаганда прафесійнага майстэрства, распаўсюджванне перадавога вопыту.

    Беларускую чыгунку на конкурсе будуць прадстаўляць машыністы цеплавозаў лакаматыўных дэпо Брэст Арцём Дульский і Гомель Віктар Скідан.

    Конкурс ўяўляе сабой праверку практычных навыкаў кіравання манеўровым цеплавозам. Заданні для яго рыхтуе судзейская калегія, іменна якія ўдзельнікі пазнаюць у дзень спаборніцтва пасля жараб'ёўкі.

    Чытаць далей…
  • 07 ліпеня 2017
    Увазе грамадзян! Высокае напружанне.

    З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 7 выпадкаў траўміравання электрычным токам. 2 з іх пры лоўлі рыбы ў ахоўнай зоне кантактнай сеткі і паветраных ліній электразабеспячэння; 2 — пры пад'ёме на дах вагона; 1 — пры спробе крадзяжу; 1 — пры праездзе на даху электрацягніка; 1 — пры пранікненні за агароджу і набліжэнні да токавядучых частак паветранай лініі электразабеспячэння. У выніку было траўміравана 8 чалавек, трое з якіх — падлеткі.

    Чытаць далей…
  • 05 ліпеня 2017
    На Беларускай чыгунцы пераадолены мільённы рубеж па продажу білетаў праз Інтэрнэт

    У выніку маніторынгу, які праводзіцца Беларускай чыгункай з пачатку 2017 года, ўстаноўлены продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by. Білет набыты 1 ліпеня 2017 года на цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце ІвацэвічыБрэст.

    Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт спрыяе праводзімая Беларускай чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу. З яе дапамогай з пачатку 2017 года на сайце Беларускай чыгункі аформлена ўжо больш за 1 мільён 10 тысяч праязных дакументаў, што на 25% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) павялічылась з 12% (за студзеньчэрвень 2016 года) да 17% у 2017 годзе.

    На працягу апошніх гадоў Беларуская чыгунка вызначае мільённага інтэрнэт-пасажыра: у 2014 году ён быў зафіксаваны ў снежні, у 2015 годзе ў верасні, у 2016 годзе ў жніўні, а ў 2017 продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by устаноўлены ўжо ў ліпені. Гэта сведчыць пра тое, што папулярнасць пакупкі білетаў праз інтэрнэт штогод расце.

    Чытаць далей…
  • 04 ліпеня 2017
    Беларуская чыгунка падвяла папярэднія вынікі акцыі «Зробім цягнік чыстым»

    На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Зробім цягнік чыстым». Яна стартавала 1 чэрвеня і завершыцца 30 верасня. Яе мэта — паляпшэнне ўмоў праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Галоўная задача акцыі прыцягнуць увагу пасажыраў да пытанняў культуры праезду і захавання чысціні ў рухомым саставе.

    У мэтах прыцягнення ўвагі да правядзення акцыі на сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by) было арганізавана апытанне грамадскай думкі па пытаннях паляпшэння арганізацыі перавозак у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. На працягу месяца пасажыры мелі магчымасць выказаць свае думкі па гэтай тэме. У анкетаванні прынялі ўдзел больш за 500 рэспандэнтаў. Беларуская чыгунка ўдзячная пасажырам за выказаныя думкі. Дзякуючы неабыякавым адносінам грамадзян у БЧ маецца магчымасць у найкарацейшы час прымаць меры па ліквідацыі узнікаючых недахопаў.

    Чытаць далей…