Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе грамадзян! Высокае напружанне.

07 ліпеня 2017

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 7 выпадкаў траўміравання электрычным токам. 2 з іх пры лоўлі рыбы ў ахоўнай зоне кантактнай сеткі і паветраных ліній электразабеспячэння; 2 — пры пад'ёме на дах вагона; 1 — пры спробе крадзяжу; 1 — пры праездзе на даху электрацягніка; 1 — пры пранікненні за агароджу і набліжэнні да токавядучых частак паветранай лініі электразабеспячэння. У выніку было траўміравана 8 чалавек, трое з якіх — падлеткі.

Беларуская чыгунка інфармуе: ахоўная зона кантактнай сеткі напругай 27 кВ складае 15 метраў, а паветраных ліній электразабеспячэння напругай 6—10 кВ — 10 метраў. Знаходжанне грамадзян у ахоўнай зоне кантактнай сеткі і паветраных ліній электразабеспячэння звязана з павышанай рызыкай траўміравання электрычным токам. Набліжэнне да токавядучых частак бліжэй 2 метраў непасрэдна або праз падручныя сродкі можа выклікаць ўзнікненне электрычнай дугі і, як правіла, незваротныя наступствы для чалавека.

БЧ заклікае грамадзян пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту строга выконваць патрабаванні бяспекі. Пад'ём на вагоны, пранікненне ў памяшканні электраўстановак або за іх агароджы, гульні дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту і паблізу кантактнай сеткі і ўстройств электразабеспячэння катэгарычна забаронены. Беражыце і цаніце сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год