Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла папярэднія вынікі акцыі «Зробім цягнік чыстым»

04 ліпеня 2017

На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Зробім цягнік чыстым». Яна стартавала 1 чэрвеня і завершыцца 30 верасня. Яе мэта — паляпшэнне ўмоў праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Галоўная задача акцыі прыцягнуць увагу пасажыраў да пытанняў культуры праезду і захавання чысціні ў рухомым саставе.

У мэтах прыцягнення ўвагі да правядзення акцыі на сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by) было арганізавана апытанне грамадскай думкі па пытаннях паляпшэння арганізацыі перавозак у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. На працягу месяца пасажыры мелі магчымасць выказаць свае думкі па гэтай тэме. У анкетаванні прынялі ўдзел больш за 500 рэспандэнтаў. Беларуская чыгунка ўдзячна пасажырам за выказаныя думкі. Дзякуючы неабыякавым адносінам грамадзян у БЧ маецца магчымасць у найкарацейшы час прымаць меры па ліквідацыі узнікаючых недахопаў.
Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў беражліва адносіцца да абсталявання ў вагонах, захоўваць парадак, быць узаемаветлівымі.

Акрамя анкетавання ў мэтах развіцця пасажырскіх перавозак і павышэння якасці аказваемых паслуг Беларуская чыгунка выкарыстоўвае розныя спосабы зносін з пасажырамі: правядзенне адзіных дзён пасажыра, асабістыя прыёмы грамадзян, інфармаванне на карпаратыўным сайце і чыгуначных вакзалах, станцыях і ў цягніках і г. д.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год