Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Спецыялісты БЧ прынялі ўдзел у рамонце чыгуначных пуцей у Польшчы

10 ліпеня 2017

Цэнтр механізацыі пуцявых работ (ЦМПР) Беларускай чыгункі прыняў удзел у рэалізацыі праекта па паляпшэнню тэхнічнага стану інфраструктуры пагранічных пераходаў у Польшчы. У мэтах выканання паказчыка па экспарту паслуг Цэнтрам быў заключаны кантракт з еўрапейскім прадпрыемствам «TORKOL Sp.ZOO». На працягу двух з паловай месяцаў беларускія спецыялісты займаліся ачысткай, выпраўкай, рыхтоўкай чыгуначнага пуці, а таксама фарміраваннем баластнай прызмы на ўчастку Цярэспаль—Брэст (ст. Цярэспаль). Усяго было задзейнічана 12 работнікаў і комплекс з 4 машын ЦМПР беларускай магістралі: шчэбнеачышчальнай (РМ-80), выпраўляльна-падбівальна-рыхтавальнай (ВПРС-08), хуткаснага планавальніка баласта (ССП) і састаў для вывазу смецця (МФС-240). Трэба адзначыць, што па выніках выкананых работ польскія чыгуначнікі далі высокую ацэнку спецыялістам Беларускай чыгункі.

У Польшчы тэхніка ЦМПР ўжывалася ўпершыню. Раней за межамі нашай краіны прафесіяналізм беларускіх чыгуначнікаў ўжо быў запатрабаваны пры правядзенні рамонтных работ на расійскіх, літоўскіх і эстонскіх чыгунках.

На цяперашні момант Цэнтр механізацыі пуцявых работ зноў прымае ўдзел у конкурсе на выкананне рамонтных работ, арганізаваным Эстонскай чыгункай.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год