Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сёння Беларуская чыгунка пачала продаж білетаў на цягнік Мінск—Рыга па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

25 ліпеня 2017

Сёння Беларуская чыгунка пачала продаж білетаў на цягнік Мінск—Рыга па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

25 ліпеня

Беларуская чыгунка адкрыла продаж праязных дакументаў на цягнік міжнародных ліній № 87/88 Мінск—Рыга з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах. Гэты праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з Латвійскай чыгункай.

Купляючы з сённяшняга дня праязныя дакументы на дату адпраўлення цягніка 01.09.2017 і далей, іх кошт фармуецца ў залежнасці ад тэрмінаў набыцця і ўзроўню населенасці вагона адпаведнага тыпу.

Так, пакуль напаўняльнасць пасажырскага вагона не дасягне ўзроўню 9%, кошт билетаў пры ўмове іх пакупкі за 45—11 сутак да адпраўлення цягніка ў два разы ніжэй, чым за 10 дзён да яго адпраўлення і складае 45,82 рубля.

Па меры росту працэнту запаўняльнасці вагона кошт праезду будзе паступова павялічвацца да поўнай велічыні.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год