Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Лістапад

  • 27 лістапада 2017
    1 снежня бягучага года ў г. Калінінградзе Беларуская чыгунка праводзіць Круглы стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю»

    Мерапрыемства пройдзе ў дзелавым цэнтры «На выспе» у г. Калінінградзе (Расія) пры падтрымцы Калінінградскай чыгункі — філіяла ААТ «РЖД».

    У мерапрыемстве плануецца ўдзел Начальніка чыгункі Уладзіміра Марозава, а таксама прадстаўнікоў экспедытарскіх кампаній, партоў, буйных грузаатрымальнікаў і грузаадправіцеляў.

    Галоўнай мэтай Круглага стала з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія.

    Беларуская чыгунка з'яўляецца важным злучным звяном у забеспячэнні эканамічных сувязяў Калінінградскай вобласці з іншымі рэгіёнамі Расіі.

    У рамках мерапрыемства будзе прадстаўлены транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні грузавых перавозак у напрамку Калінінградскай вобласці.

    Чытаць далей…
  • 27 лістапада 2017
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, лістапад 2017 (72 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    — Інвестыцыйныя планы і міждзяржаўныя стандарты. Адбылося пасяджэнне Савета галоўных інжынераў Беларускай чыгункі;

    — Новы ўзровень для кузні кадраў. У Гомелі пасля рэканструкцыі адкрыты корпус Дарожнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі;

    Чытаць далей…
  • 24 лістапада 2017
    На Беларускай чыгунцы адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд аддзяленняў

    23 лістапада на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення прайшоў конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд аддзяленняў, прысвечаны 155-годдзю Беларускай чыгункі.

    У конкурсе прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў, якія складаюцца з працаўнікоў беларускай магістралі ва ўзросце да 31 года. Моладзь паказала свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці на 6 этапах: «Візітнай картцы «Рамантыкі жалезнай магістралі» ,«Інтэлектуальнай размінцы «Гульні розуму», этапах «Надзейны шлях — чыгунка», «2017 — год навукі ў Беларусі», «155 — гэта толькі пачатак … Няхай у будучыню цягнікі бягуць …» і «Інтэлектуальнай краме». Акрамя агульнай эрудыцыі каманды прадэманстравалі свой інтэлект як у прафесійнай вобласці, паспаборнічаўшы у ведах Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі, інструкцыі па сігналізацыі, інструкцыі па руху цягнікоў і манеўровай працы і правілаў па ахове працы на Беларускай чыгунцы, так і ў веданні гісторыі Беларускай чыгункі. Сімвалічна, што гэты конкурс адбыўся ўжо ў 10-ы раз і праведзены ў год 155-годдзя галіны.

    Чытаць далей…
  • 22 лістапада 2017
    Дзіцячая чыгунка запрашае «У госці да Дзеда Мароза» на «Навагоднім экспрэсе»

    У дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 22 снежня па 7 студзеня па Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава будзе курсіраваць святочны цягнік «Навагодні экспрэс». Першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, кіраваны юнымі чыгуначнікамі, адправіцца з перона станцыі Заслонава 22 снежня ў 13.30.

    Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць незабыўнае падарожжа ў краіну чараўніцтва і казкі. У цяперашнім святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

    22, 28 снежня і 1 студзеня цягнік будзе вазіць пасажыраў з 13.30 да 16.30; 23, 24, 25, 30 снежня і 6, 7 студзеня першы цягнік адправіцца са станцыі Заслонава ў 10.30, а апошні ў 16.30. 27, 29 і 31 снежня рэжым працы Дзіцячай чыгункі з 10.30 да 13.30.

    27 снежня ў Дзень нараджэння Беларускай чыгункі наведвальнікаў Дзіцячай чыгункі чакае прыемны сюрпрыз: адбудуцца разнастайныя конкурсы і віктарыны, прысвечаныя гісторыі БЧ. У іх змогуць прыняць удзел усе жадаючыя. Пераможцам будуць уручаны памятныя падарункі.

    Чытаць далей…
  • 16 лістапада 2017
    Беларуская чыгунка з 15 лістапада адкрыла продаж праязных дакументаў (білетаў) у перасадачных зносінах Мінск—Брэст—Варшава

    У мэтах удасканалення транспартнага абслугоўвання пасажыраў, у рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і АТ «ПКП Інтэрсіці» (Польшча) з 10 снежня арганізаваны штодзённыя перасадачныя зносіны Мінск—Брэст—Варшава і прызначаны цягнікі № 727/728 Мінск—Брэст—Мінск і № 128/127 Брэст—Варшава—Брэст.

    Сёння адкрыт продаж праязных дакументаў (білетаў) у зносінах Мінск—Варшава. У далейшым пасажыры змогуць набываць білеты за 60 сутак да пачатку паездкі.

    Пры куплі білетаў у Беларусі будуць афармляцца два праязных дакумента: адзін — ад Мінска да Брэста і другі — ад Брэста да неабходнай станцыі на тэрыторыі Польшчы, аналагічна пры руху ў зваротным кірунку.

    Чытаць далей…
  • 13 лістапада 2017
    На Беларускай чыгунцы прайшла спартакіяда сярод моладзі магістралі

    З 10 па 12 лістапада на базе аддзялення «Свіцязь» санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення прайшла спартакіяда сярод моладзі галіны, прысвечаная 155-годдзю Беларускай чыгункі.

    У спартыўным свяце прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў, якія складаюцца з працаўнікоў беларускай магістралі ва ўзросце да 31 года. Для іх падрыхтавалі разнастайную праграму: «Стралковая мнагабор'і», «Фізкультурна-спартыўны комплекс», «Сілавое мнагабор'і», песенны конкурс. Таксама ўдзельнікі спартакіяды біліся ў «шаффлборд», «Корнхолл» і «Міні-гольф». Асобным выпрабаваннем стаў конкурс па аказанні першай дапамогі пацярпеламу, арганізаваны Дарожнай арганізацыяй Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Неабходна адзначыць, што дадзеная грамадская арганізацыя з'яўляецца сталым партнёрам правядзення моладзевай спартакіяды і актыўна праводзіць работу па прапагандзе сярод моладзі здаровага ладу жыцця. У ходзе спартакіяды моладзь паказала высокую фізічную падрыхтоўку, камандную згуртаванасць, а таксама змагла праявіць свае творчыя здольнасці.

    Чытаць далей…
  • 10 лістапада 2017
    Беларуская чыгунка прапануе навагоднія маршруты для турыстаў з Расіі

    Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прапануе расійскім турыстам здзейсніць навагодні тур. Гэта пяцідзённае падарожжа з Расіі ў Беларусь разлічана на зборныя групы турыстаў.

    Навагодні экспрэс у Беларусь з Масквы адправіцца 2 студзеня ў 20.00 у саставе цягніка № 95. Расійскім турыстам прапануюць насычаную праграму, якая пачнецца з агляднай экскурсіі па Мінску. Госці з Расіі пабываюць у гістарычным цэнтры горада, пазнаёмяцца з сучаснымі славутасцямі беларускай сталіцы, убачаць знакамітыя спартыўныя аб'екты краіны. Пасля абеду іх чакае загарадная аўтобусная экскурсія ў музейны комплекс народных рамёстваў «Дудуткі». Госці пабываюць у ганчарнай майстэрні, наведаюць старажытную кузню, дзе змогуць выкаваць сабе падкову на шчасце, і пякарню з гісторыяй хлебапячэння, убачаць выставу старадаўніх аўтамабіляў. Акрамя таго, у рамках экскурсіі прадугледжаны розныя дэгустацыі.

    На наступны дзень турысты пабываюць у адным з самых унікальных месцаў Беларусі — Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж», які ўключаны ЮНЕСКА ў спіс сусветнай культурнай спадчыны, зробяць падарожжа ў замкавы комплекс «Мір». Вечарам адправяцца з Мінска на навагоднім цягніку ў Брэст, дзе на працягу наступнага дня зробяць экскурсію ў маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, а таксама наведаюць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць — герой».

    Чытаць далей…
  • 3 лістапада 2017
    Каманды Беларускай чыгункі - пераможцы адкрытага міжнароднага турніру па валейболе з удзелам каманд замежных чыгуначных адміністрацый, прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі

    Адкрыты міжнародны турнір па валейболе з удзелам чыгуначных каманд Беларусі, Расіі і Славакіі прайшоў у культурна-спартыўным цэнтры Брэсцкага аддзялення. У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана 155-годдзю Беларускай чыгункі.

    У горад над Бугам вось ужо ў 17 разоў (менавіта столькі гадоў праводзіцца гэты турнір) з'ехаліся спартсмены-чыгуначнікі, якія жывуць валейболам. На пляцоўцы сустракаліся пяць жаночых і чатыры мужчынскіх зборных, якія прадстаўляюць Беларускую, Кастрычніцкую, Калінінградскую і Маскоўскую чыгункі, а таксама славацкі горад Гуменнэ.

    Чытаць далей…
  • 3 лістапада 2017
    Беларуская чыгунка развівае інфраструктуру грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы

    У мэтах павышэння транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь Беларускай чыгункай рэалізуецца комплексная праграма, якая прадугледжвае развіццё міжнародных транспартных калідораў, павышэнне хуткасцей руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

    У цяперашні час электрыфікаваны ўсе чыгуначныя ўчасткі другога і дзевятага Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў, якія злучаюць Азію з Еўропай, а таксама Балтыйскі з Чарнаморскім рэгіёнам.

    Аднымі з найважнейшых элементаў праграмы з'яўляецца развіццё інфраструктуры грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы, павышэнне якасці лагістычных і транспартных паслуг, стварэнне спрыяльных умоў для работы ўсіх суб'ектаў гаспадарання.

    Штосутачна па Беларусі курсіруе 8 кантэйнерных цягнікоў у зносінах Азія—Еўропа—Азія з маршрутнай хуткасцю ад 1160 да 1400 кіламетраў у суткі, а іх даўжыня на «прасторы 1520» можа перавышаць 100 умоўных вагонаў.

    Чытаць далей…