Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прапануе навагоднія маршруты для турыстаў з Расіі

10 лістапада 2017

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прапануе расійскім турыстам здзейсніць навагодні тур. Гэта пяцідзённае падарожжа з Расіі ў Беларусь разлічана на зборныя групы турыстаў.

Навагодні экспрэс у Беларусь з Масквы адправіцца 2 студзеня ў 20.00 у саставе цягніка № 95. Расійскім турыстам прапануюць насычаную праграму, якая пачнецца з агляднай экскурсіі па Мінску. Госці з Расіі пабываюць у гістарычным цэнтры горада, пазнаёмяцца з сучаснымі славутасцямі беларускай сталіцы, убачаць знакамітыя спартыўныя аб'екты краіны. Пасля абеду іх чакае загарадная аўтобусная экскурсія ў музейны комплекс народных рамёстваў «Дудуткі». Госці пабываюць у ганчарнай майстэрні, наведаюць старажытную кузню, дзе змогуць выкаваць сабе падкову на шчасце, і пякарню з гісторыяй хлебапячэння, убачаць выставу старадаўніх аўтамабіляў. Акрамя таго, у рамках экскурсіі прадугледжаны розныя дэгустацыі.

На наступны дзень турысты пабываюць у адным з самых унікальных месцаў Беларусі — Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж», які ўключаны ЮНЕСКА ў спіс сусветнай культурнай спадчыны, зробяць падарожжа ў замкавы комплекс «Мір». Вечарам адправяцца з Мінска на навагоднім цягніку ў Брэст, дзе на працягу наступнага дня зробяць экскурсію ў маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, а таксама наведаюць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць — герой».

Падрабязна з праграмай тураў і коштам паездак можна азнаёміцца на сайце БЧ www.rw.by у раздзеле Турыстычны цэнтр «Дартур». Даведкі па тэл: 225 40 72, 225 14 60, 225 18 61, 225 07 55.

Нагадваем, Беларуская чыгунка ажыццяўляе продаж праязных дакументаў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй за 60 сутак. Акрамя гэтага для арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца скідкі да 30% ад агульнага кошту праезду пры набыцці групавога білета ў залежнасці ад колькасці пасажыраў у групе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год