Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка развівае інфраструктуру грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы

03 лістапада 2017

У мэтах павышэння транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь Беларускай чыгункай рэалізуецца комплексная праграма, якая прадугледжвае развіццё міжнародных транспартных калідораў, павышэнне хуткасцей руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

У цяперашні час электрыфікаваны ўсе чыгуначныя ўчасткі другога і дзевятага Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў, якія злучаюць Азію з Еўропай, а таксама Балтыйскі з Чарнаморскім рэгіёнам.

Аднымі з найважнейшых элементаў праграмы з'яўляецца развіццё інфраструктуры грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы, павышэнне якасці лагістычных і транспартных паслуг, стварэнне спрыяльных умоў для работы ўсіх суб'ектаў гаспадарання.

Штосутачна па Беларусі курсіруе 8 кантэйнерных цягнікоў у зносінах Азія—Еўропа—Азія з маршрутнай хуткасцю ад 1160 да 1400 кіламетраў у суткі, а іх даўжыня на «прасторы 1520» можа перавышаць 100 умоўных вагонаў.

За 9 месяцаў 2017 году колькасьць кантэйнерных цягнікоў, якія прайшлі транзітам па Беларускай чыгунцы з Кітая ў Еўропу, склала 1109 ці 161,7% да аналагічнага перыяду 2016, а з Еўропы ў Кітай — 759 цягнікоў (201,9% да аналагічнага перыяду 2016 г.).

З улікам прагназуемага росту кантэйнерных перавозак у напрамку Усход—Захад—Усход асноўныя работы вядуцца па комплексным развіцці Брэсцкага чыгуначнага вузла (памежны пераход Брэст—Цярэспаль).

Пачалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі станцыі Брэст-Паўночны. Гэта дасць магчымасць павысіць сярэднедзённую перапрацоўчую здольнасць станцыі па перапрацоўцы кантэйнераў, скараціць час на іх апрацоўку і паскорыць пропуск. Завяршыць усе работы плануецца ў 2018—2019 гг. Аб'ём інвестыцый складзе каля 8 мільёнаў долараў ЗША.

Таксама развіваецца інфраструктура станцый Брузгі (памежны пераход Брузгі—Кузніца-Беластоцкая) і Свіслач (памежны пераход Свіслач—Семянувка). Дадзеная праца накіравана на павышэнне перапрацоўчай здольнасці грузавых тэрміналаў для апрацоўкі і пропуску ўзрастаючых грузапатокаў ў напрамку Захад—Усход, Усход—Захад. Запланаваны аб'ём інвестыцый складзе каля 10 мільёнаў долараў ЗША.

Беларуская чыгунка працуе на перспектыву, забяспечвае існуючыя грузапатокі і мае патэнцыял для іх павелічэння, прымае ўсе меры для павышэння прывабнасці і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, рэалізуя праекты сумесна з партнёрамі па бізнесе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год