Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Новы цягнік з Мінска ў Полацк пачне курсіраваць у снежні бягучага года

20 лістапада 2017

Беларуская чыгунка з 10 снежня 2017 года прызначыла штодзённы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 739/740 у зносінах Мінск—Полацк.

Цягнік № 739 будзе адпраўляцца з Мінска а 17 гадзіне 28 хвіліне і прыбываць у Полацк а 21 гадзіне 3 хвіліне. У адваротным кірунку цягнік № 740 будзе адпраўляцца раніцай а 6 гадзіне 19 хвіліне і прыбываць у Мінск а 9 гадзіне 57 хвіліне.

Графікам руху цягнікоў прадугледжаны прыпынкі на станцыях Маладзечна, Вілейка і Круляўшчызна.

Кошт праезду з Мінска ў Полацк будзе складаць 6 рублёў 52 капейкі.

Продаж праязных дакументаў будзе ажыццяўляцца за 20 сутак да адпраўлення цягніка.

Інфармацыя падрыхтавана прсс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год