Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Верасень

  • 27 верасня 2022
    Беларуская чыгунка інфармуе

    26 верасня 2022 года ў 19.08 на станцыі Віцебск адбыўся сход двух вагонаў з бяспечнымі грузамі, якія знаходзяцца ў саставе грузавога цягніка.

    Чытаць далей…
  • 29 верасня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»
    27 верасня 2022
    29 верасня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»

    29 верасня 2022 года з 14.00 да 17.00 прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі традыцыйна правядуць сустрэчы з пасажырамі з мэтай вывучэння іх меркавання аб рабоце чыгуначнага транспарту.

    Пасажыры змогуць задаць свае пытанні спецыялістам беларускай магістралі ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».

    «Адзіны дзень пасажыра» пройдзе на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы. Месцы правядзення мерапрыемстваў будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй на святочныя дні ў пачатку лістапада
    23 верасня 2022
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй на святочныя дні ў пачатку лістапада

    З улікам прагназуемага павелічэння попыту пасажыраў у перыяд лістападаўскіх святаў і восеньскіх школьных канікул Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжнародных зносінах.

    2 і 6 лістапада 2022 года дадатковы цягнік №236 Мінск–Масква, адправіцца з Мінска ў 18:22 і прыбудзе ў Маскву ў 5:54 наступнага дня. На тэрыторыі Беларусі цягнік таксама зробіць прыпынкі па станцыях Жодзіна, Барысаў, Талачын і Орша.

    У сваю чаргу ў зваротным кірунку 3 і 7 лістапада 2022 года прызначаны цягнік №231 Масква–Мінск, які адправіцца з Масквы ў 16:16 з прыбыццём у Мінск у 5:08 наступнага дня з прыпынкамі на станцыях Орша, Талачын, Крупкі, Барысаў і Жодзіна.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка паляпшае ўмовы праезду ў зносінах Мінск–Брэст, Мінск–Гомель і Мінск–Калінкавічы
    12 верасня 2022
    Беларуская чыгунка паляпшае ўмовы праезду ў зносінах Мінск–Брэст, Мінск–Гомель і Мінск–Калінкавічы

    У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 19 верасня 2022 года цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 735/736 Мінск–Брэст–Мінск будзе абслугоўвацца новымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні.

    Таксама з 19 верасня 2022 года стане больш пасадачных месцаў у цягніку рэгіянальных ліній бізнес-класа № 875/876 Мінск–Калінкавічы–Мінск. Дадзены цягнік будуць абслугоўваць пяцівагонныя саставы ЭПР замест чатырохвагонных.

    Чытаць далей…
  • 06 верасня 2022
    Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Крулеўшчызна–Маладзечна

    У сувязі з планавым правядзеннем работ па капітальнаму рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Круляўшчызна–Маладзечна 14, 21 верасня, з 11 па 13 кастрычніка 2022 года ўносяцца змены ў расклад руху некаторых цягнікоў.

    Чытаць далей…
  • У верасні цягнікі на Дзіцячай чыгунцы будуць курсіраваць па асенняму графіку
    02 верасня 2022
    У верасні цягнікі на Дзіцячай чыгунцы будуць курсіраваць па асенняму графіку

    У маі–жніўні 2022 года цягнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава перавезлі ўжо больш за 51 тысячу пасажыраў. Таксама ў чаканні цягніка каля 3000 чалавек паспрабавалі сябе ў ролі машыніста лакаматыва на навучальным інтэрактыўным трэнажоры.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прызначыла 26 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства ў Добрушы
    02 верасня 2022
    Беларуская чыгунка прызначыла 26 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства ў Добрушы

    Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў XXIX Дня беларускага пісьменства 3 і 4 верасня 2022 года графікам руху прадугледжана курсіраванне 38 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Гомель–Добруш–Гомель. З іх 26 дадаткова прызначаны на перыяд правядзення свята.

    Дадатковыя цягнікі аформлены ў стылістыцы Дня беларускага пісьменства, а іх графік руху складзены з улікам асноўных мерапрыемстваў праграмы.

    Так, 3 верасня 2022 года ў зносінах Гомель–Добруш–Гомель будуць курсіраваць наступныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:

    № цягніка

    Адпраўленне з Гомеля

    Прыбыццё ў Добруш

    6070

    05:18

    05:57

    6072

    07:20

    08:03

    Чытаць далей…