Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Прэс-цэнтр

НавіныRSS

  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 67-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці

    17 кастрычніка|Карпаратыўныя навіны

    67-e пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці пройдзе ў Рызе (Латвія) 19—20 кастрычніка бягучага года.

    У Рызе збяруцца члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны; асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Эстоніі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці; назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД. Старшынстваваць на пасяджэнні будзе Старшыня Савета, прэзідэнт адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» О.В. Белазёраў.

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ўнесла карэкціроўкі ў расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на «зімовы» час

    17 кастрычніка|Карпаратыўныя навіны

    У сувязі з пераходам у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў суседніх краінах на «зімовы» час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў.

    Напрыклад, цягнік № 86 Мінск—Кіеў, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 22.40 і прыбывае ў Кіеў у 8.40, з 29 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў той жа час і прыбываць у Кіеў у 7.52. У зваротным напрамку з пераходам на «зімовы» час цягнік будзе адпраўляцца ў 21.06 (у цяперашні час адпраўляецца ў 22.10), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без змен — 8.38.

    Час адпраўлення з Мінска цягніка № 805 Мінск—Вільнюс пасля пераходу на «зімовы» час застанецца без змен — 8.00, але прыбываць у Вільнюс састаў будзе на гадзіну раней — у 09.30 (сёння — у 10.30). У адваротным кірунку цягнік № 806 Вільнюс—Мінск будзе адпраўляцца ў 18.10 (сёння — у 19.10), час прыбыцця ў сталіцу застанецца без змен — 21.40.

    Пасля 29 кастрычніка таксама зменіцца расклад руху цягніка № 87 Мінск—Рыга — састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.26 без змен (час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 10.10 на 09.00); у адваротным кірунку цягнік № 88 будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19.20 (зараз 20.00) і прыбываць у сталіцу Беларусі без змен у 7.50.

    Чытаць далей…