Увазе пасажыраў! У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Орша-Магілёў
15 красавіка 2024
У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў пуці на перагоне Орша-Заходняя – Чэрвіна ў суткі 19, 22, 23, 24, 25 і 26 красавіка 2024 года асобныя цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца на ўчастку Орша – Магілёў змененым маршрутам і раскладам праз станцыю Орша-Усходняя замест Орша-Заходняя.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці і просіць з разуменнем аднесціся да гэтых абставін.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год