Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пенсіянерам з 1 мая прадастаўляецца скідка 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа

26 красавіка 2024

З 1 мая па 31 кастрычніка 2024 года ў перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, будзе дзейнічаць скідка 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2011 года № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

Для набыцця праязнога дакумента (білета) са скідкай неабходна прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго трэба мець пры сабе падчас паездкі.

Звяртаем увагу, што прадастаўленне гэтай ільготы не прадугледжваецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на інтэрнэт-сайце pass.rw.by з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і праз тэрміналы самаабслугоўвання.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год