Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Красавік

  • 21 красавіка 2023
    На цягніку ў Архангельск. 22 красавіка 2023 года ў першы рэйс адправіцца новы цягнік № 366/365 Мінск–Архангельск

    Беларуская чыгунка запрашае здзейсніць незабыўнае падарожжа на цягніку ў горад з багатай многавяковай гісторыяй – Архангельск, першы марскі гандлёвы порт Расіі, які размешчаны на поўначы Еўрапейскай яе часткі, у вусце ракі Паўночная Дзвіна.

    Архангельск сустрэне вас у лепшых традыцыях паўночнай гасціннасці. Самае прыгожае месца горада – набярэжная, дзе размяшчаецца мноства архітэктурных і скульптурных помнікаў. Славіцца Архангельск і сваімі ўнікальнымі музеямі: Паўночным Марскім, краязнаўчым, літаратурным, выяўленчага мастацтва і, вядома ж, музеем пад адкрытым небам «Малыя Карэлы», дзе на 140 гектарах размяшчаюцца больш за 120 помнікаў драўлянага дойлідства. Яшчэ адна адметная асаблівасць Архангельска – гэта кварталы старадаўняй драўлянай забудовы.

    У першы рэйс цягнік адправіцца 22 красавіка ў 10.22 і прыбудзе ў Архангельск 24 красавіка ў 12.24. У зваротным кірунку з Архангельска цягнік адправіцца 24 красавіка ў 14.47 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі 26 красавіка 2023 года ў 15.12. Далей ён будзе курсіраваць па маршруце Мінск–Архангельск–Мінск штотыдзень, адпраўляючыся з Мінска па суботах і прыбываючы ў Архангельск па панядзелках. У зваротным кірунку з Архангельска цягнік будзе адпраўляцца па панядзелках і прыбываць у сталіцу Беларусі па серадах.

    Чытаць далей…
  • З 1 мая ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа для пенсіянераў па ўзросце прадугледжана 50%- ная скідка на праезд
    12 красавіка 2023
    З 1 мая ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа для пенсіянераў па ўзросце прадугледжана 50%- ная скідка на праезд

    Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2011 года № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў» (у рэдакцыі ад 6 ліпеня 2020 года).

    Чытаць далей…
  • Больш чым 2,2 мільёна электронных білетаў на цягнікі Беларускай чыгункі набылі пасажыры за 3 месяцы 2023 года
    11 красавіка 2023
    Больш чым 2,2 мільёна электронных білетаў на цягнікі Беларускай чыгункі набылі пасажыры за 3 месяцы 2023 года

    Са студзеня па сакавік 2023 года пасажыры Беларускай чыгункі аформілі праз Інтэрнэт больш чым 1,74 мільёна электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і больш за 470 тысяч білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа).

    Папулярнасць беспапяровых паездак працягвае ўзрастаць. Так, па выніках 2022 года праз раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by і з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» было набыта 57% білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі. Колькасць карыстальнікаў мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» складае больш за 200 тысяч чалавек.

    Чытаць далей…
  • Беларускай чыгункай на красавіцкія і майскія святы прызначана ўжо больш за 250 дадатковых цягнікоў
    07 красавіка 2023
    Беларускай чыгункай на красавіцкія і майскія святы прызначана ўжо больш за 250 дадатковых цягнікоў

    Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на красавіцкія і майскія святы ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.

    У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і з улікам наяўнага попыту на перавозкі пасажыраў да ўжо прызначаных раней на красавіцкія і майскія святы дадатковых цягнікоў з 29 красавіка па 10 мая 2023 года прызначаны яшчэ больш за 120 цягнікоў міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

    У міжрэгіянальных зносінах цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск – Брэст, Мінск – Гомель, Мінск – Віцебск, Мінск – Гродна, Мінск – Магілёў, Мінск – Пінск, Гомель – Брэст, Гродна – Орша – Крычаў, Віцебск – Орша – Гродна, Мінск – Камунары, Камунары – Орша – Гродна.

    Чытаць далей…