Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларускай чыгункай на красавіцкія і майскія святы прызначана ўжо больш за 250 дадатковых цягнікоў

07 красавіка 2023

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на красавіцкія і майскія святы ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.

У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і з улікам наяўнага попыту на перавозкі пасажыраў да ўжо прызначаных раней на красавіцкія і майскія святы дадатковых цягнікоў з 29 красавіка па 10 мая 2023 года прызначаны яшчэ больш за 120 цягнікоў міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

У міжрэгіянальных зносінах цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск, Мінск – Гомель, Мінск – Гродна, Мінск – Магілёў, Мінск – Пінск, Гомель – Брэст, Гродна – Орша – Крычаў, Віцебск – Орша – Гродна, Мінск – Камунары, Камунары – Орша – Гродна – Мінск – Віцебск памянялі месцамі з Мінск – Гомель.

У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначаны дадатковыя цягнікі для праезду арганізаваных груп і індывідуальных пасажыраў па маршрутах: Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург, Брэст – Масква, Полацк – Масква, Смаленск – Санкт-Пецярбург.

Таксама, у залежнасці ад попыту на перавозкі, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у рэгулярных цягніках.

Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год