Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш чым 2,2 мільёна электронных білетаў на цягнікі Беларускай чыгункі набылі пасажыры за 3 месяцы 2023 года

11 красавіка 2023

Са студзеня па сакавік 2023 года пасажыры Беларускай чыгункі аформілі праз Інтэрнэт больш чым 1,74 мільёна электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і больш за 470 тысяч білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа).

Папулярнасць беспапяровых паездак працягвае ўзрастаць. Так, па выніках 2022 года праз раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by і з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» было набыта 57% білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі. Колькасць карыстальнікаў мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» складае больш за 200 тысяч чалавек.

Зэканоміць свой час таксама дапамагаюць тэрміналы самаабслугоўвання. У цяперашні час на станцыях і прыпыначных пунктах магістралі дзейнічае 210 прылад, праз якія можна набыць білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Беларуская чыгунка працягвае ўдасканаленне беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі, даступнымі і зручнымі. У цэлым за тры месяцы 2023 года з выкарыстаннем усіх дзеючых каналаў самаабслугоўвання БЧ аформлена больш за 3,6 мільёна праязных дакументаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год