Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Студзень

  • 24 студзеня 2023
    Увазе пасажыраў!

    У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на 92 км перагону Друць–Вендрыж на ўчастку Магілёў–Асіповічы 24, 25 студзеня, 21, 22 Лютага, 14, 15, 28, 29 сакавіка, 11, 12 красавіка 2023 года адмяняюцца са звароту: – цягнікі № 742/741 Мінск–Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:58, з Магілёва – у 15:33; – цягнікі № 879/880 Магілёў – Салігорск адпраўленнем з Магілёва 6:18, з Салігорска – у 17:21. Акрамя таго, у названыя дні цягнік № 744 Мінск–Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16:52 (замест 15:35) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20:13 (па графіку – 18:18). Таксама 25 студзеня, 22 лютага, 15 і 29 сакавіка і 12 красавіка цягнік № 744/745 Магілёў–Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7:22 (замест 6:58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10:44 (па графіку – 9:42). Гэтыя цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам праз Оршу (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежных станцыях).

    Чытаць далей…
  • 24 студзеня 2023
    Увазе пасажыраў!

    26 студзеня 2023 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на Баранавіцкім чыгуначным вузле цягнік №737 Мінск–Брэст адпраўленнем з Мінска ў 13:15 будзе ісці з прыпынкам па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія). Таксама 26 студзеня нязначна зменіцца час прыбыцця і адпраўлення цягніка № 680 Гродна–Віцебск па станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, Гарадзея, Стаўбцы і Койданава.

    Чытаць далей…
  • Больш за 2,5 млн. пасажыраў скарысталіся паслугамі Беларускай чыгункі ў перыяд навагодніх і калядных святаў
    10 студзеня 2023
    Больш за 2,5 млн. пасажыраў скарысталіся паслугамі Беларускай чыгункі ў перыяд навагодніх і калядных святаў

    Паводле аператыўных даных у перыяд навагодніх і калядных святаў з 23 снежня 2022 г. па 9 студзеня 2023 г. ва ўсіх відах зносінах было перавезена больш за 2,5 млн. пасажыраў, што на 2,3% вышэй аналагічнага перыяду мінулага года.

    Цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары перавезена амаль 500 тыс. чалавек.

    Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа скарысталіся каля 1,8 млн.пасажыраў.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць