Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

24 студзеня 2023

У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на 92 км перагону Друць–Вендрыж на ўчастку Магілёў–Асіповічы 24, 25 студзеня, 21, 22 лютага, 14, 15, 28, 29 сакавіка, 11, 12 красавіка 2023 года адмяняюцца са звароту: – цягнікі № 742/741 Мінск–Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:58, з Магілёва – у 15:33; – цягнікі № 879/880 Магілёў – Салігорск адпраўленнем з Магілёва 6:18, з Салігорска – у 17:21. Акрамя таго, у названыя дні цягнік № 744 Мінск–Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16:52 (замест 15:35) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20:13 (па графіку – 18:18). Таксама 25 студзеня, 22 лютага, 15 і 29 сакавіка і 12 красавіка цягнік № 744/745 Магілёў–Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7:22 (замест 6:58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10:44 (па графіку – 9:42). Гэтыя цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам праз Оршу (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежных станцыях).

Таксама ў гэтыя перыяды асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Магілёў будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год