Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

24 студзеня 2023

26 студзеня 2023 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на Баранавіцкім чыгуначным вузле цягнік №737 Мінск–Брэст адпраўленнем з Мінска ў 13:15 будзе ісці з прыпынкам па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія). Таксама 26 студзеня нязначна зменіцца час прыбыцця і адпраўлення цягніка № 680 Гродна–Віцебск па станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, Гарадзея, Стаўбцы і Койданава.

Акрамя таго, 26 студзеня шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Мінск–Баранавічы і Баранавічы–Брэст будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам. У прыватнасці, цягнік №6302 Брэст-Цэнтральны–Баранавічы-Палескія будзе рухацца да станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, а цягнік №6305 Баранавічы-Палескія–Брэст-Цэнтральны адправіцца са станцыі Баранавічы-Цэнтральныя ў 10:32.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб змяненні ў раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі. Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год