Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 2,5 млн. пасажыраў скарысталіся паслугамі Беларускай чыгункі ў перыяд навагодніх і калядных святаў

10 студзеня 2023

Паводле аператыўных даных у перыяд навагодніх і калядных святаў з 23 снежня 2022 г. па 9 студзеня 2023 г. ва ўсіх відах зносінах было перавезена больш за 2,5 млн. пасажыраў, што на 2,3% вышэй аналагічнага перыяду мінулага года.

Цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары перавезена амаль 500 тыс. чалавек.

Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа скарысталіся каля 1,8 млн. пасажыраў.

У міжнародных зносінах па найбольш папулярных маршрутах Мінск–Масква, Брэст–Масква і Мінск–Санкт-Пецярбург аб'ём перавозак склаў больш за 236 тыс. чалавек, або 120% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год