Навіны для пасажыраў
Снежань
-
31 снежня 2021Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава падаўжае графік работы да 8 студзеня 2022 года
У сувязі з вялікім попытам і па шматлікіх просьбах жыхароў і гасцей г.Мінска Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава прадаўжае графік работы да 8 студзеня 2022 года ўключна. У гэты Дзень навагодні цягнік зробіць тры рэйсы ў12.40, 14.20 і 16.00.
Чытаць далей… -
29 снежня 2021БЧ прапануе навагоднія скідкі ад 8% да 42% на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй
Беларускай чыгункай у зносінах з Расійскай Федэрацыяй на перыяд навагодніх святаў і канікул ужо рэалізавана каля 90 тысяч праязных дакументаў.
Пасажырам прапануецца скарыстацца магчымасцю аформіць праязныя дакументы са скідкай ад 8% да 42% у купэйныя вагоны і вагоны СВ асобных цягнікоў, якія курсіруюць у пэўныя даты, пры ўмове іх афармлення менш, чым за 3 гадзіны да адпраўлення.
Чытаць далей… -
29 снежня 2021Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы
Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама з улікам попыту на перавозкі павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у вагонах, прызначаных раней.
У мэтах павышэння якасці паслуг і забеспячэння дастаўкі пасажыраў БЧ прызначыла яшчэ два дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №752/751 Мінск–Гомель, якія будуць курсіраваць па беларускай магістралі 31 снежня 2021 года і 2 студзеня 2022 года.
З Мінска цягнікі будуць адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Гомель у 19.06. У зваротным кірунку з Гомеля цягнікі адправяцца ў 19.50 і прыбудуць у сталіцу Беларусі ў 22.59. У дарозе яны будуць рабіць прыпынкі на станцыях Асіповічы-1, Бабруйск, Жлобін, Буда-Кашалёўская.
Чытаць далей… -
28 снежня 202130 снежня 2021 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце
30 снежня 2021 года на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажа кіраўніцтва пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні можна будзе з 11-00 да 14-00 па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151.
Чытаць далей… -
22 снежня 2021Беларуская чыгунка інфармуе
22 снежня 2021 года ў 00.24 на перагоне Улассе-Ізоча ААТ «РЖД» (Расійская Федэрацыя) адбылося сутыкненне цягніка №83 Санкт-Пецярбург-Гомель з чарадой буйнарагатай жывёлы (кароў). Пацярпелых няма. Адбылося нязначнае пашкоджанне цеплавоза, што запатрабавала замены лакаматыва цягніка.
Чытаць далей… -
21 снежня 2021Беларуская чыгунка прызначыла яшчэ 16 дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у навагоднія і калядныя святы
Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у саставах, прызначаных раней.
Дадатковыя цягнікі прызначаны з улікам павелічэння попыту на перавозкі ў міжрэгіянальных зносінах паміж сталіцай нашай краіны і абласнымі цэнтрамі Гомелем і Брэстам, а таксама Гродна, Оршай і Камунарамі.
Так, у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў у зносінах Мінск-Гомель прызначаны наступныя дадатковыя цягнікі: №747 Гомель–Мінск адпраўленнем з Гомеля 26 снежня 2021 года, 2 і 9 студзеня 2022 года, №686/685 Мінск–Гомель–Мінск адпраўленнем з Мінска і Гомеля 2 студзеня 2022 года.
Чытаць далей… -
07 снежня 2021Беларуская чыгунка з 15 снежня аднаўляе курсіраванне цягніка Мінск – Мурманск
З 15 снежня 2021 года Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» аднаўляе зносіны па маршруце Мінск – Мурманск.
Цягнік № 66 Мінск – Мурманск будзе курсіраваць адзін раз у тыдзень з адпраўленнем з Мінска па серадах у 10:23 і прыбыццём у Мурманск па пятніцах у 5:58. У зваротным кірунку цягнік № 65 Мурманск – Мінск будзе адпраўляцца з Мурманска па пятніцах у 20:35 з прыбыццём у Мінск па нядзелях у 15:08.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягніка, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Чытаць далей… -
06 снежня 2021Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў дні навагодніх святаў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй
У перыяд навагодніх святаў Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» назначае дадатковыя цягнікі па маршруце Мінск – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.
Цягнік № 236 Мінск – Масква адправіцца з Мінска 29 снежня і 8 студзеня ў 18:22 і прыбудзе ў Маскву 30 снежня і 9 студзеня адпаведна ў 5:54.
Цягнік № 247 Масква – Мінск адправіцца з Масквы 30 снежня і 9 студзеня ў 22:58 з прыбыццём у Мінск 31 снежня і 10 студзеня адпаведна ў 8:31.
Цягнік № 250 Мінск – Санкт-Пецярбург адправіцца з Мінска 29 і 30 снежня, а таксама 1, 6 і 8 студзеня ў 19:15 з прыбыццём у Санкт-Пецярбург 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня адпаведна ў 9:20.
Чытаць далей…
-
03 снежня 2021З 12 снежня 2021 г. Беларуская чыгунка адкрывае продаж білетаў у купэйныя вагоны і вагоны СВ цягнікоў (груп бесперасадачных вагонаў), якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння
Беларуская чыгунка з 12 снежня адкрывае продаж праязных дакументаў у купэйныя вагоны і вагоны СВ усіх цягнікоў (бесперасадачных груп вагонаў), якія курсіруюць у міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй (за выключэннем цягніка №2/1 Мінск–Масква) з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту (ДКТІСП). Гэты праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з ААТ «РЖД» (АТ «ФПК»).
Чытаць далей… -
02 снежня 2021З 12 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2021-2022 гады
Беларускай чыгункай з 12 снежня 2021 года ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2021-2022 гады, які сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту. З улікам гэтага, а таксама ў выніку праведзенай сумеснай работы з аблвыканкамамі па аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўных участках і арганізацыі рэгулярных аўтамабільных перавозак у новым графіку прадугледжана курсіраванне 272 пар цягнікоў рэгіянальнага эканомкласа.
Асаблівая ўвага пры фарміраванні новага графіка была нададзена развіццю і ўзмацненню транспартных сувязяў рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку за кошт планавай рэалізацыі інфраструктурных праектаў і паступлення новага рухомага саставу.
Чытаць далей…