Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава падаўжае графік работы да 8 студзеня 2022 года
31 снежня 2021
У сувязі з вялікім попытам і па шматлікіх просьбах жыхароў і гасцей г.Мінска Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава прадаўжае графік работы да 8 студзеня 2022 года ўключна. У гэты Дзень навагодні цягнік зробіць тры рэйсы ў12.40, 14.20 і 16.00.
У паездку на навагоднім цягніку ў суправаджэнні казачных герояў запрашаюцца ўсе жадаючыя. Займальнае падарожжа не пакіне абыякавымі як дарослых, так і дзяцей.
На лясной паляне станцыі Сасновы бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодняя прыгода ў Краіне казак» з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягуркі.
У цягніку прадугледжана рассадка з улікам захавання нормаў сацыяльнага дыстанцыявання. Колькасць месцаў абмежавана.
Білеты на цягнік у казку можна набыць у касе Дзіцячай чыгункі па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 86, а таксама праз інтэрнэт-сэрвісы bycard.by і 24afisha.by тэлефоны для даведак: 266-30-14, 237-65-75.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год