Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Навіны для пасажыраў

Снежань

  • 03 снежня 2021
    З 12 снежня 2021 г. Беларуская чыгунка адкрывае продаж білетаў у купэйныя вагоны і вагоны СВ цягнікоў (груп бесперасадачных вагонаў), якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

    Беларуская чыгунка з 12 снежня адкрывае продаж праязных дакументаў у купэйныя вагоны і вагоны СВ усіх цягнікоў (бесперасадачных груп вагонаў), якія курсіруюць у міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй (за выключэннем цягніка №2/1 Мінск–Масква) з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту (ДКТІСП). Гэты праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з ААТ «РЖД» (АТ «ФПК»).

    Чытаць далей…
  • З 12 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2021-2022 гады
    02 снежня 2021
    З 12 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2021-2022 гады

    Беларускай чыгункай з 12 снежня 2021 года ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2021-2022 гады, які сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту. З улікам гэтага, а таксама ў выніку праведзенай сумеснай работы з аблвыканкамамі па аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўных участках і арганізацыі рэгулярных аўтамабільных перавозак у новым графіку прадугледжана курсіраванне 272 пар цягнікоў рэгіянальнага эканомкласа.

    Асаблівая ўвага пры фарміраванні новага графіка была нададзена развіццю і ўзмацненню транспартных сувязяў рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку за кошт планавай рэалізацыі інфраструктурных праектаў і паступлення новага рухомага саставу.

    Чытаць далей…