Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Ліпень

  • Купляй раней–плаці менш. З 23 ліпеня 2021 года ў дзённых хуткасных цягніках № 717/718 і № 721/722 Масква–Мінск дзейнічае дынамічнае цэнаўтварэнне
    23 ліпеня 2021
    Купляй раней–плаці менш. З 23 ліпеня 2021 года ў дзённых хуткасных цягніках № 717/718 і № 721/722 Масква–Мінск дзейнічае дынамічнае цэнаўтварэнне

    У рамках дамоўленасцяў, дасягнутых паміж Беларускай чыгункай і ААТ "РЖД", у мэтах стымулявання попыту і прыцягнення пасажыраў на чыгуначны транспарт з 23.07.2021 пры праездзе ў цягніках № 717/718 і № 721/722 Масква–Мінск укаранёна сістэма дынамічнага цэнаўтварэння.

    Асноўнымі крытэрамі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы дынамічнага цэнаўтварэння з'яўляюцца працэнт занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту працэнту запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае.

    Чытаць далей…
  • Паслугамі Беларускай чыгункі пры праездзе на «Славянскі базар у Віцебску» скарысталіся амаль 2 тысячы пасажыраў
    22 ліпеня 2021
    Паслугамі Беларускай чыгункі пры праездзе на «Славянскі базар у Віцебску» скарысталіся амаль 2 тысячы пасажыраў

    У гэтым годзе прызначаны на час правядзення ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск–Мінск курсіраваў штодня – з Мінска з 14 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 15 па 20 ліпеня. За час правядзення ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» яго паслугамі скарысталіся 1 946 пасажыраў. У параўнанні з папярэднім годам аб'ём перавезеных пасажыраў павялічыўся больш чым на 800 чалавек.

    Чытаць далей…
  • 19 ліпеня 2021
    Увазе пасажыраў!

    У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 20.07.2021 з 09-00 да 10-00 будзе часова недаступна купля электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній) у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд».

    Чытаць далей…
  • 16 ліпеня 2021
    Увазе пасажыраў, якія едуць у Расійскую Федэрацыю!

    Беларуская чыгунка нагадвае, што з 10 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць паехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19».

    Чытаць далей…
  • З 17 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць магчымасць праезду чыгуначным транспартам у Калінінградскую вобласць
    16 ліпеня 2021
    З 17 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць магчымасць праезду чыгуначным транспартам у Калінінградскую вобласць

    У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2021 г. № 401 зняты абмежаванні па перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь для:

    тых, хто едзе з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі чыгуначным транспартам без перасадак у дарозе грамадзян Рэспублікі Беларусь, грамадзян Расійскай Федэрацыі і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

    тых, хто едзе у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі чыгуначным транспартам без перасадак у дарозе грамадзян Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 15 ліпеня 2021
    Увазе пасажыраў! 21 ліпеня зменіцца графік руху цягнікоў на ўчастку Маладзечна-Ліда

    21 ліпеня 2021 года ў сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Маладзечна-Ліда адмяняюцца пасажырскія цягнікі: №730 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Гродна-Мінск, №731/732 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск-Гродна-Мінск і № 687 міжрэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Мінск-Гродна.

    Чытаць далей…
  • 15 ліпеня 2021
    Аплаціце праезд! Амаль 3,5 тысячы безбілетных грамадзян прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці Беларуская чыгунка за 6 месяцаў 2021 года

    За 6 месяцаў 2021 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 28 896 праверак у цягніках. Асноўная ўвага, надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96,7% ад агульнай колькасці праведзеных праверак.

    Чытаць далей…
  • 15 ліпеня 2021
    Увазе пасажыраў!

    У сувязі з атрыманай інфармацыяй ад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» аб правядзенні тэхнічных работ 17.07.2021 з 02:30 да 07:00 будзе часова недаступна купля і вяртанне электронных білетаў на цягнікі ва ўсіх відах зносін у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд». Просім пасажыраў у названы перыяд звяртацца ў білетныя касы.

    Чытаць далей…
  • 12 ліпеня 2021
    У першы рэйс цягнік на «Славянскі базар у Віцебску» адправіцца 14 ліпеня

    Дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск-Мінск, які Беларуская чыгунка традыцыйна прызначае на час правядзення фестывалю, будзе курсіраваць штодня з Мінска з 14 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 17 па 20 ліпеня.

    Чытаць далей…
  • 09 ліпеня 2021
    Дадатковы цягнік па маршруце Брэст-Масква-Брэст Беларуская чыгунка прызначыла ў перыяд з 15 па 20 ліпеня 2021 года

    У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначыла дадатковы цягнік № 228/227 Брэст-Масква.

    З Брэста цягнік будзе адпраўляцца 15, 16, 17, 18 і 19 ліпеня ў 18.23 і прыбываць у Маскву ў 9.23 наступных сутак.

    Чытаць далей…
  • 08 ліпеня 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе. З 10 ліпеня змяняецца парадак уезду грамадзян Беларусі ў Расію

    З 10 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь змогуць уехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19».

    У адпаведнасці з пастановай Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 02.07.2021 № 17 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 18.03.2020 № 7 «Аб забеспячэнні рэжыму ізаляцыі ў мэтах прадухілення распаўсюджвання СОVID-2019» з 10 ліпеня 2021 года грамадзянам дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (у тым ліку – Рэспублікі Беларусь) пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі неабходна будзе пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, узятага не раней чым за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР) з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19».

    Чытаць далей…
  • Увазе пасажыраў! Зменены графік дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
    07 ліпеня 2021
    Увазе пасажыраў! Зменены графік дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

    10 і 11 чэрвеня прыехаць на свята «Купалле» ў аг. Александрыя, размешчаны на граніцы Магілёўскай і Віцебскай абласцей па чыгунцы можна як рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь, так і дадатковымі рэйсамі. Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам канцэртнай праграмы.

    У сувязі са зменамі ў культурнай праграме мерапрыемства Беларуская чыгунка скарэкціравала графік руху дадатковых цягнікоў.

    Чытаць далей…