Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы

29 снежня 2021

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама з улікам попыту на перавозкі павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у вагонах, прызначаных раней.

У мэтах павышэння якасці паслуг і забеспячэння дастаўкі пасажыраў БЧ прызначыла яшчэ два дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №752/751 Мінск–Гомель, якія будуць курсіраваць па беларускай магістралі 31 снежня 2021 года і 2 студзеня 2022 года.

З Мінска цягнікі будуць адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Гомель у 19.06. У зваротным кірунку з Гомеля цягнікі адправяцца ў 19.50 і прыбудуць у сталіцу Беларусі ў 22.59. У дарозе яны будуць рабіць прыпынкі на станцыях Асіповічы-1, Бабруйск, Жлобін, Буда-Кашалёўская.

З Мінска цягнікі будуць адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Гомель у 19.06. У зваротным кірунку з Гомеля цягнікі адправяцца ў 19.50 і прыбудуць у сталіцу Беларусі ў 22.59. У дарозе яны будуць рабіць прыпынкі на станцыях Асіповічы-1, Бабруйск, Жлобін, Буда-Кашалёўская.

Усяго на навагоднія і калядныя святы Беларускай чыгункай ужо прызначана больш за 100 дадатковых цягнікоў у рэспубліканскіх і міжнародных зносінах. У рэспубліканскіх зносінах цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары, Гродна–Орша–Камунары. У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны па маршрутах Мінск–Масква і Мінск–Санкт-Пецярбург.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення дадатковых цягнікоў і кошт праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка настойліва рэкамендуе пасажырам пры праездзе ў цягніках выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год