Навіны для пасажыраў
Красавік
-
30 красавіка 2021Беларуская чыгунка на майскія святы прызначыла дадатковы цягнік па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск
У сувязі з прагназаваным павелічэннем пасажырапатоку на майскія святы ў зносінах Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург.
З Мінска цягнік будзе адпраўляцца 7, 8, 9, 10 мая ў 19:02 і прыбываць у Санкт-Пецярбург 8, 9, 10, 11 мая ў 09:16.
З Санкт-Пецярбурга цягнік адправіцца 8, 9, 10, 11 мая ў 14:26 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі 9, 10, 11, 12 мая ў 05:08.
Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названым цягніком прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Чытаць далей… -
23 красавіка 20211 мая Дзіцячая чыгунка адкрывае сезон летніх перавозак 2021 года
У гэтым годзе Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава Беларускай чыгункі адкрые свой 66-ы сезон у Свята працы.
У 9.30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў. У 11.00 з перона станцыі адправіцца першы цягнік «Сталічны экспрэс». Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.
У маі цягнікі на «малой Беларускай» будуць курсіраваць па суботах і нядзелях (1,2,8,9,15,16,22,23, 29 і 30 мая).
Чытаць далей… -
22 красавіка 2021З 22 красавіка цягнікі з Калінінграда будуць рабіць дадатковыя прыпынкі на тэрыторыі Беларусі
З 22.04.2021 уводзяцца дадатковыя прыпынкі для пасадкі і высадкі пасажыраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у наступных транзітных цягнікоў:
№30/29 Калінінград–Масква – па станцыях Смаргонь і Маладзечна з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастках Маладзечна–Масква і Масква–Смаргонь;
№80/79 Калінінград–Санкт-Пецярбург – па станцыях Смаргонь, Маладзечна, Крулеўшчына, Полацк, Шуміліна з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь–Санкт-Пецярбург–Смаргонь;
№360/359 Калінінград–Адлер – па станцыях Смаргонь, Маладзечна, Барысаў з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь–Адлер–Смаргонь.
Чытаць далей… -
19 красавіка 2021Больш за 70 дадатковых цягнікоў прызначыла Беларуская чыгунка на выхадныя і святочныя дні ў красавіку-маі
Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для забеспячэння перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў.
З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў наступныя выхадныя дні ў трэцяй дэкадзе красавіка дадаткова назначаны цягнікі ў зносінах Мінск-Брэст.
Так, 23 і 30 красавіка 2021 года дадаткова прадугледжана курсіраванне цягніка № 753 Мінск-Брэст. Цягнік № 753 Мінск-Брэст адправіцца з Мінска ў 16:53 і прыбудзе ў Брэст у 20:45.
Чытаць далей… -
19 красавіка 2021Увазе пасажыраў!
У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Калінкавічы-Юшкі 21 красавіка 2021 года будуць ісці змененым маршрутам і раскладам (праз станцыю Буда-Кашалёўская) наступныя цягнікі міжрэгіянальных ліній эканомкласа:
Чытаць далей… -
15 красавіка 2021З 15 красавіка адкрыт продаж білетаў на хуткасныя цягнікі ў дзённых зносінах Мінск–Масква
Нагадаем, з 30 красавіка 2021 года стартуе новы сумесны праект ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У штодзённы зварот прызначаны дзве пары новых хуткасных міжнародных цягнікоў № 717/722 і № 721/718 Масква–Мінск–Масква фарміравання ААТ «РЖД». Час у дарозе складзе менш за 7 гадзін. У першы рэйс з Мінска і Масквы цягнікі адправяцца 30 красавіка ў 16-00.
Дадзеныя цягнікі будуць абслугоўвацца саставамі «Ластаўка» ў камплектацыі «Прэміум» у пяцівагонным выкананні. Пасажырам будуць прапанаваны 3 класа абслугоўвання: бізнес-клас (спецыяльна выдзеленая зона ў вагоне № 5), эканом і базавы класы. У цягніку маецца магчымасць перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Чытаць далей… -
13 красавіка 2021Увазе пасажыраў!
У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Драгічын–Янаў-Палескі 15 красавіка 2021 года адмяняецца бесперасадачная група вагонаў Гродна–Брэст–Гродна, якая курсіруе ў саставе цягнікоў №610/609-657/606-610/609 адпраўленнем з Гродна 14 красавіка і адпраўленнем з Брэста 15 красавіка.
Чытаць далей… -
13 красавіка 2021Увазе пасажыраў!
У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 13.04.2021 з 09:00 да 10:00 будзе часова недаступна купля электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній) у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд».
Чытаць далей… -
09 красавіка 2021З 30 красавіка 2021 года сталіцы Беларусі і Расіі звяжуць хуткасныя цягнікі ў дзённых зносінах
З 30 красавіка ААТ «РЖД» і Беларуская чыгунка ў рамках развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак рэалізуюць новы сумесны праект па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У абарот прызначаны дзве пары новых хуткасных міжнародных цягнікоў № 717/722 і № 721/718 Масква–Мінск–Масква фарміравання ААТ «РЖД».
Гэтыя цягнікі будуць курсіраваць штодзённа і адпраўляцца з пачатковых і прыбываць у канчатковыя пункты прызначэння па люстраным раскладзе двойчы ў дзень. Час у дарозе складзе менш за 7 гадзін.
Чытаць далей… -
09 красавіка 2021Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» працягваюць работу па паэтапным аднаўленні міжнародных чыгуначных зносін
Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» працягвае работу па паэтапным аднаўленні міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Так, з 13 красавіка 2021 года фірмовы хуткі цягнік «Беларусь» № 2/1 Мінск–Масква, фарміравання Беларускай чыгункі, прызначаецца ў штодзённы абарот.
Таксама з 13 красавіка 2021 года аднаўляе рух цягнік № 52/51 Брэст/Мінск–Санкт-Пецярбург, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Брэста ў 14:30 (з Мінска ў 18:44) і прыбыццём у Санкт-Пецярбург у 7:55. З Санкт-Пецярбурга цягнік адправіцца ў 18.23 і прыбудзе ў Мінск у 7:15, а ў Брэст – у 11:56. Цягнік будзе курсіраваць штодзённа.
Чытаць далей… -
08 красавіка 2021Увазе пасажыраў!
У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 08.04.2021 з 14-00 да 16-30 будзе часова недаступна купля і вяртанне электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд».
Чытаць далей… -
05 красавіка 2021Увазе пасажыраў!
У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ з 9.00 да 10.00 6 красавіка 2021 года будзе недаступна магчымасць куплі электронных праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі з ненумараванымі месцамі ў адзіным раздзеле на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі «Паслугі пасажырам» і ў мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд».
Чытаць далей… -
01 красавіка 2021Беларуская чыгунка прызначыла ўжо больш за 60 дадатковых цягнікоў на наступныя красавіцкія і майскія святы ўнутры рэспублікі
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў.
З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў гэтыя выхадныя дні ў сувязі з Вялікаднем (па календары каталіцкай канфесіі) дадаткова назначаны цягнікі ў зносінах Мінск–Гомель і Мінск–Брэст.
Так, 2 красавіка 2021 года дадаткова прадугледжана курсіраванне цягнікоў №740 Мінск–Гомель і №753 Мінск–Брэст.
Чытаць далей…