Навіны для пасажыраў
Снежань
-
29 снежня 2017Каля 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў навагоднія і калядныя святы
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. У перыяд з 29 снежня па 13 студзеня прызначана 77 дадатковых цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній.
У міжнародных зносінах будуць дадаткова курсіраваць 25 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква—Мінск, Мінск—Санкт-Пецярбург—Мінск, Масква—Брэст—Смаленск, Баранавічы—Масква—Баранавічы, Львоў—Мінск, Калінінград—Масква—Калінінград, Санкт-Пецярбург—Бранск.
Чытаць далей… -
26 снежня 2017Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльных тарыфных прапановах на цягнік №100 Мінск—Запарожжа і на асобныя цягнікі ў Расію
У перыяд навагодніх святаў і канікул Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца спецыяльнай прапановай на Украіну і ў Расію.
Чытаць далей…
Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду ў сярэднім на 20% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на цягнік №100 Мінск—Запарожжа ў перыяд з 1 па 8 студзеня 2018 года на месцы, якія яшчэ не рэалізаваны ў свабодным продажы за 1 суткі і менш да адпраўлення цягніка.
Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю «Навагодняй прапановы» на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй. -
13 снежня 2017На навагоднія святы Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік да Львова
Для забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд навагодніх святаў Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік № 461/462 па маршруце Мінск—Львоў—Мінск.
Чытаць далей…
З Мінска цягнік № 461 адправіцца 28 снежня а 17 гадзіне 38 хвіліне і прыбудзе ў Львоў 29 снежня а 5 гадзіне 32 хвіліне. У пуці руху цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Стаўбцы, Баранавічы-Палескія, Ганцавічы, Лунінец, Прыпяць, Гарынь, Удрыцк, Мілячы, Здалбуноў.
У адваротным кірунку цягнік № 462 адправіцца з Львова ў гэты ж дзень а 17 гадзіне 20 хвіліне, а прыбудзе ў Мінск 30 снежня а 9 гадзіне 21 хвіліне.