Каля 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў навагоднія і калядныя святы
29 снежня 2017
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. У перыяд з 29 снежня па 13 студзеня прызначана 77 дадатковых цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній.
У міжнародных зносінах будуць дадаткова курсіраваць 25 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква—Мінск, Мінск—Санкт-Пецярбург—Мінск, Масква—Брэст—Смаленск, Баранавічы—Масква—Баранавічы, Львоў—Мінск, Калінінград—Масква—Калінінград, Санкт-Пецярбург—Бранск.
У міжрэгіянальным паведамленні ў навагоднія і калядныя святы прызначаныя 52 дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск—Гомель—Мінск, Мінск—Брэст—Мінск, Віцебск—Мінск—Віцебск, Магілёў—Гомель—Магілёў, Віцебск—Брэст—Віцебск, Козенкі—Мінск—Козенкі.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год