Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўкараняе ў цягніках pos-тэрміналы для аплаты сваіх паслуг па банкаўскіх плацёжных картках

01 снежня 2017

У мэтах паляпшэння абслугоўвання пасажыраў БЧ сумесна з ААТ «АСБ Беларусбанк» працягвае рэалізацыю праекта па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх плацежных картках у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній з выкарыстаннем пераносных плацежных pos-тэрміналаў. Увасабленне ў жыццё гэтага праекта дасць магчымасць пасажырам разлічвацца ў цягніках за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну з дапамогай банкаўскай карткі.

Рэалізацыя праекта праводзіцца паэтапна. Спачатку паслуга разліку па банкаўскіх картках з выкарыстаннем пераносных плацежных тэрміналаў была ўкаранёная ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсуюць па кірунку АсіповічыПухавічы і цягніку міжрэгіянальных ліній № 658/657 Брэст—Віцебск. У цяперашні час укараненне безнаяўных разлікаў працягнута ў цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній фарміравання БЧ.

Больш за 80 пераносных плацежных тэрміналаў ужо выкарыстоўваецца для аплаты па банкаўскіх картках у цягніках беларускай магістралі. Інфармацыю аб магчымасці аплаты паслуг з дапамогай банкаўскіх плацежных карт можна даведацца ў работнікаў цягніковай брыгады.
У цягніках міжнародных ліній разлік па банкаўскіх картках адбываецца пры знаходжанні цягніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Трэба адзначыць, што БЧ надае вялікую ўвагу развіццю безнаяўных разлікаў пры аплаце паслуг чыгуначнага транспарту.

Так, з пачатку 2017 года з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак на сайце Беларускай чыгункі было аформлена 1,9 млн білетаў, а праз тэрміналы самаабслугоўвання больш за 850 тысяч білетаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год