Навіны для пасажыраў
Чэрвень
-
22 чэрвеня 2017Беларуская чыгунка прызначыла шэраг дадатковых цягнікоў у рамках святочных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, якія пройдуць у ліпені ў Беларусі
Беларуская чыгунка ў рамках правядзення ў краіне святочных мерапрыемстваў загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў.
З нагоды святкавання Дня Незалежнасці Беларуская чыгунка прызначыла 20 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным паведамленні.
30 чэрвеня, 1, 3 і 4 ліпеня дадатковыя саставы, а таксама прычапныя вагоны ў саставах рэгулярных цягнікоў будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных напрамках Мінск—Брэст—Мінск, Мінск—Віцебск—Мінск і Мінск—Гомель—Мінск: Чытаць далей… -
13 чэрвеня 2017Беларуская чыгунка прызначае цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 654/653 Козенкі (г. Мозыр)—Калінкавічы—Мінск з 16 чэрвеня
З 16 чэрвеня па пятніцах і нядзелях пачне курсіраваць дзённы цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №654/653 па маршруце Козенкі (г. Мазыр)—-Калінкавічы—Мінск.
Мэтай рэалізацыі дадзенага праекта з'яўляецца ўзмацненне транспартных сувязей паміж сталіцай і палескім рэгіёнам, задавальненне наяўнага попыту насельніцтва на дадзеным кірунку і пашырэнне магчымасцей пасажыраў у выбары варыянту паездкі.
Цягнік №654/653 Козенкі (г. Мазыр)—Калінкавічы—Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Козенкі (г. Мазыр) па пятніцах у 16.03 і прыбываць у Мінск на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 21.21.
З Мінска цягнік будзе адпраўляцца ў 05.58 раніцы і прыбываць на станцыю Козенкі (г. Мазыр) у 12.15.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефонах даведачнай службы.
Чытаць далей…