Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На навагоднія святы Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік да Львова

13 снежня 2017

Для забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд навагодніх святаў Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік № 461/462 па маршруце Мінск—Львоў—Мінск.

З Мінска цягнік № 461 адправіцца 28 снежня а 17 гадзіне 38 хвіліне і прыбудзе ў Львоў 29 снежня а 5 гадзіне 32 хвіліне. У пуці руху цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Стаўбцы, Баранавічы-Палескія, Ганцавічы, Лунінец, Прыпяць, Гарынь, Удрыцк, Мілячы, Здалбуноў.

У адваротным кірунку цягнік № 462 адправіцца з Львова ў гэты ж дзень а 17 гадзіне 20 хвіліне, а прыбудзе ў Мінск 30 снежня а 9 гадзіне 21 хвіліне.

Усяго ў перыяд калядных і навагодніх святаў у міжнародных зносінах ўжо дадаткова прызначана 7 пар цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Баранавічы—Масква—Брэст, Мінск—Вільнюс—Мінск, Мінск—Львоў—Мінск, Калінінград—Мінск—Масква, Масква—Брэст—Смаленск.

Беларуская чыгунка працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў у перыяд навагодніх і калядных святаў з улікам росту пасажырапатоку.



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ Да спісу навін за 2017 год