Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Прэс-цэнтр

НавіныRSS

  • Вынікі сумеснай працы абмеркавалі беларускія і польскія чыгуначнікі

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыняла ўдзел у перамовах з кіраўніцтвам Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі». Мерапрыемства прайшло 15—16 лютага ў Варшаве.

    У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі вынікі працы па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў і пасажыраў у зносінах Беларусь—Польшча ў 2017 і перспектывы іх развіцця ў 2018 годзе, планы сумесных дзеянняў у перыяд правядзення работ па мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры ў Рэспубліцы Польшча ў 2018—2020 гадах, пытанні па актуалізацыі дзеючага Пагаднення паміж Беларускай чыгункай і АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» аб узаемадзеянні пры арганізацыі міжнародных чыгуначных перавозак і Пагадненняў з таварыствамі Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» і шэраг іншых пытанняў.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў студзені 2018 года перавезла больш за 12 мільёнаў тон грузаў і 5 мільёнаў пасажыраў

    Па Беларускай чыгунцы ў студзені гэтага года было перавезена 12 мільёнаў 143 тысячы тон грузаў, што склала 127,5% да аналагічнага перыяду 2017 года.

    У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 4,5 мільёнаў тон, што на 30% больш, чым у студзені 2017 года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 3 мільёнаў 760 тысяч тон (111,6% да студзеня 2017 года).

    Чытаць далей…