Навіны грузаперавозак
Лістапад
-
10 лістапада 2021Беларуская чыгунка ажыццявіла першую адпраўку з Брэста парожняга саставу з прымяненнем электроннай накладной ў рамках праекта АТ «АТЛК ЕРА»
9 лістапада 2021 года Беларуская чыгунка ў рамках развіцця лічбавых сэрвісаў праекта АТ «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі чыгуначны альянс» (АТЛК ЕРА) ажыццявіла першую адпраўку парожняга саставу з прымяненнем толькі электроннай накладной па маршруце Брэст – Достык/Алтынколь.
Гэты пілотны праект стаў першым крокам па пераходзе на скразны электронны фармат транзітнай накладной для перамяшчэння грузаў як па тэрыторыях краін – удзельніц ЕАЭС, так і ў перспектыве на ўсім маршруце Кітай – Еўропа – Кітай.
Чытаць далей… -
04 лістапада 2021За 10 месяцаў 2021 года па аператыўных даных Беларуская чыгунка перавезла 105,6 млн тон грузаў
Па аператыўных даных у студзені – кастрычніку 2021 года Беларуская чыгунка перавезла на 2,5% больш грузаў або 105,6 млн тон, чым за 10 месяцаў 2020 года. Экспарт узрос на 8,8% і дасягнуў 41,4 млн тон.
Таксама ў студзені – кастрычніку 2021 года на Беларускай чыгунцы на 3,9% павялічыўся аб'ём пагрузкі грузаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 71,2 млн тон. Па выніках за 10 месяцаў гэтага года вырас аб'ём пагрузкі хімічных і мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, цэменту, прамысловай сыравіны, каменнага вугалю, збожжа, хімікатаў і інш.
Тарыфны грузаабарот узрос на 4,3% і склаў 36,6 млрд тарыфных т-км.
Чытаць далей…