Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Верасень

  • 14 верасня 2021
    Беларуская чыгунка прыступіла да перавозкі буракоў ураджаю 2021 года

    14 верасня 2021 года Беларуская чыгунка прыступіла да перавозцы цукровых буракоў на ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат».

    У гэтым годзе Беларуская чыгунка будзе ажыццяўляць перавозку салодкіх караняплодаў на Гарадзейскі і Слуцкі цукровыя камбінаты, а таксама на Жабінкаўскі цукровы завод.

    Усяго чыгуначным транспартам плануецца перавезці каля 1,5 мільёна тон цукровых буракоў ураджаю гэтага года. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі запланаваны на кастрычнік-лістапад – да 345 вагонаў за суткі.

    Беларуская чыгунка традыцыйна ўносіць уклад ва ўборку цукровых буракоў. Масавая перавозка караняплодаў чыгуначным транспартам на айчынныя цукровыя заводы ажыццяўляецца з верасня па снежань. Такі графік абумоўлены тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

    Чытаць далей…