Навіны грузаперавозак
Люты
-
02 лютага 2021У студзені 2021 года па аператыўных даных Беларуская чыгунка на 40% павялічыла перавозку грузаў на экспарт
За студзень 2021 года па Беларускай чыгунцы перавезена 8,8 млн. тон грузаў або 101,9% да студзеня 2020 года.
Пры гэтым паводле аператыўных даных экспартныя перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы павялічыліся на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі 3,9 млн. тон. У параўнанні са студзенем 2020 года ў 1,5 разы павялічылася перавозка ўгнаенняў на экспарт, больш чым у 2 разы – нафтапрадуктаў.
Таксама па папярэдніх даных у студзені 2021 года на 6,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся аб'ём пагрузкі грузаў і склаў каля 6,3 млн. тон. Па выніках першага месяца гэтага года вырас аб'ём пагрузкі хімічных і мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, лясных грузаў, збожжа і інш.
Чытаць далей…